Дэвід Чыперфілд
Дэвід Чыперфілд | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 18 снежня 1953[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Сэр Дэвід Алан Чыперфілд (англ.: David Alan Chipperfield, 18 снежня 1953, Лондан) — брытанскі архітэктар, заснавальнік архітэктурнага бюро David Chipperfield Architects (1985).
За сваю працу Чыперфілд удастоены некалькіх прэстыжных узнагарод і званняў, у тым ліку членства ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія», рыцарскі тытул за заслугі ў галіне архітэктуры і Імператарскую прэмію Асацыяцыі мастацтваў Японіі.
Кампанія David Chipperfield Architects з’яўляецца глабальнай архітэктурнай студыяй з офісамі ў Лондане, Берліне, Мілане і Шанхаі. Творчыя праекты фірмы атрымалі больш за 100 архітэктурных і дызайнерскіх узнагарод, у тым ліку «Прэмію RIBA імя Д. Стырлінга» (у 2007 годзе за Музей сучаснай літаратуры ў Marbach), «Прэмію Еўрапейскага саюза за сучасную архітэктуру» («Прэмія Міса ван дэр Роэ») і «Прэмію Deutscher Architekturpreis» (у 2011 годзе).
Зноскі
- ↑ David Chipperfield // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ David Chipperfield // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Нарадзіліся 18 снежня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Рыцары-бакалаўры
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
- Архітэктары Вялікабрытаніі
- Рэдактары часопісаў