Адам Фішэр (дырыжор)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Фішэр
венг.: Fischer Ádám
Adam Fischer.jpg
Род дзейнасці дырыжор, музыкант
Дата нараджэння 9 верасня 1949(1949-09-09)[1][2][3] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Шандар Фішэр[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт adamfischer.at
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Фішэр (венг. Fischer Ádám; нар. 9 верасня 1949, Будапешт) — венгерскі дырыжор.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Будапешце ў яўрэйскай сям’і — сын дырыжора Шандора Фішэра, брат дырыжора Івана Фішэра. З дзіцячых гадоў спяваў у хоры хлопчыкаў Будапешцкай оперы. Вучыўся кампазіцыі і ігры на фартэпіяна ў Будапешце, затым вывучаў дырыжыраванне ў Вене пад кіраўніцтвам Ханса Свароўскі. У 1973 годзе падзяліў з Лотарам Заграшэкам першае месца на конкурсе дырыжораў імя Гвіда Кантэлі ў Італіі.

З 1973 года супрацоўнічае з Венскай дзяржаўнай операй. Дырыжуе таксама ў іншых вядучых оперных тэатрах свету.

У 1987 годзе Адам Фішэр стварыў Аўстра-венгерскі Гайдн-аркестр і заснаваў Гайднаўскі фестываль у Айзенштаце. З 1998 года — галоўны дырыжор Дацкага нацыянальнага камернага аркестра. З 2004 г. працуе таксама ў Сімфанічным аркестры Венгерскага радыё, адказваючы, у прыватнасці, за заснаваны аркестрам у 2006 годзе Будапешцкі Вагнераўскі фестываль.

У канцы 2010 склаў з сябе паўнамоцтвы музычнага дырэктара Венгерскага дзяржаўнага опернага тэатра ў знак непрымання ідэалагічнай цэнзуры з боку дзяржавы, рэпрэсіўных законаў супраць свабоды слова, прынятых урадам Віктара Орбана. Яго пратэст падтрымалі ў 2011 Андраш Шыф, Міклаш Янча і іншыя вядомыя дзеячы мастацтва Венгрыі.

Лаўрэат прэміі Вольфа ў галіне мастацтва (2018).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #12319783X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Adam Fischer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Adam Fischer // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.