Пітэр Айзенман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Пітэр Айзенман
All of peter eisenman.jpg
Дата нараджэння 11 жніўня 1932(1932-08-11)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Cynthia C. Davidson[d] і Elizabeth Henderson[d]
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пітэр Айзенман (англ.: Peter Eisenman; нар. 11 жніўня 1932, Ньюарк, штат Нью-Джэрсі) — амерыканскі архітэктар, аўтар шматлікіх манаграфій і артыкулаў, прафесар архітэктуры, адзін з заснавальнікаў архітэктурнага дэканструктывізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з яўрэйскай сям’і. Архітэктурную адукацыю П. Айзенман атрымаў у Карнельскім універсітэце (бакалаўр архітэктуры); у Вышэйшай школе архітэктуры Калумбійскага ўніверсітэта (магістр архітэктуры); а таксама абараніў дысертацыю ў Кембрыджы.

У 1967 годзе Айзенман заснаваў Інстытут даследавання архітэктуры і горадабудаўніцтва (Institute for Architecture and Urban Studies — IAUS), якім кіраваў да 1982 года. У розны час П. Айзенман выкладаў у Купер Юніён, Прынстанскім і Ельскім універсітэтах, ён быў настаўнікам Даніэля Лібескінда, з яго архітэктурнага бюро выйшлі лідары «блобмайстраў» — Грэг Лін (англ.: Greg Lynn), Джэф Кіпніс (англ.: Jeff Kipnis), Марк Уіглі (англ.: Mark Wigley), Сэнфард Квінтэр (англ.: Sanford Kwinter).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118895834 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Peter Eisenman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Peter Eisenman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Artists + Artworks Праверана 3 верасня 2021.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.