Герхард Рыхтэр
Герхард Рыхтэр | |
---|---|
ням.: Gerhard Richter | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 лютага 1932[1][2][…] (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, дзеяч выяўленчага мастацтва, ілюстратар, фатограф |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм[4], мастацтва інсталяцыі[d], партрэт[4], анімалістычны жывапіс[d][4], пейзаж[4], жанравы жывапіс[4], марына[4], нацюрморт[4] і гарадскі пейзаж[d][4] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | капіталістычны рэалізм[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | gerhard-richter.com (англ.) |
![]() |
Герхард Рыхтэр (ням.: Gerhard Richter; нар. 9 лютага 1932, Дрэздэн) — нямецкі жывапісец. Яго творы захоўваюцца ў калекцыях найбуйнейшых музеяў Еўропы. У 2005 годзе ён займаў 1-е месца ў штогадовым спісе часопіса «Капітал» — самыя дарагія і паспяховыя майстры сучаснага нямецкага жывапісу. Стаяў ля вытокаў зараджэння напрамку капіталістычнага рэалізму.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Герхард Рыхтэр нарадзіўся ў Дрэздэне ў 1932 годзе. У 1961 годзе эміграваў у Заходнюю Германію. Першая выстаўка Герхарда Рыхтэра адбылася ў 1963 годзе ў Дзюсельдорфе. У 1967 годзе яго творчасць была адзначана прэстыжнай прэміяй junger westen. У 1972 годзе Рыхтэру выпала прадстаўляць Германію на Венецыянскай біенале. Упершыню за ўвесь час існавання біенале цэлы павільён быў аддадзены аднаму мастаку. У тым жа 1972 годзе Рыхтэр прыняў удзел у касельскай Дакуменце. У 1973 годзе — першая персанальная выстаўка ў Злучаных Штатах. У 1981 годзе Герхард Рыхтэр стаў лаўрэатам прэміі імя Арнольда Бодэ. У 1985 годзе мастак становіцца лаўрэатам прэміі імя Оскара Какошкі. З гэтага моманту работы мастака можна сустрэць ва ўсіх найбуйнейшых выставачных залах свету. 2002 год — рэтраспектыва «Творчасць за сорак гадоў» у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. На выстаўцы было прадстаўлена 188 экспанатаў. Цяпер жыве ў Кёльне.
Зноскі
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Дрэздэне
- Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі мастацтваў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Германіі XX стагоддзя
- Мастакі Германіі XXI стагоддзя
- Ганаровыя грамадзяне гарадоў Германіі
- Мастакі-жанрысты Германіі
- Мастакі-партрэтысты Германіі
- Мастакі-пейзажысты Германіі
- Майстры нацюрморта Германіі
- Мастакі-абстракцыяністы