Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ЦВК)
Jump to navigation Jump to search
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ЦВК РБ
Папярэднік Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР
Дата ўтварэння 25 жніўня 1991; 10193 дні таму
Тып выканаўчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта правядзенне выбараў
Штаб-кватэра Мінск, вул. Савецкая, д. 11
Старшыня Лідзія Ярмошына
Намеснік Вадзім Іпатаў
Бюджэт 46,3 мільярдаў рублёў[1] (2010 год; 15,5 мільёнаў $[2])
Колькасць супрацоўнікаў 12[3]
Сайт rec.gov.by

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў — пастаянна дзеючы орган, утвораны Вярхоўным Саветам Беларускай ССР 4 снежня 1989 года.

Дзейнасць Цэнтральнай камісіі ў той перыяд вызначалася Законам Беларускай ССР «Аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР» ад 27 кастрычніка 1989 года. У адпаведнасці з названым Законам Цэнтральная камісія ўтваралася ў складзе старшыні, двух намеснікаў, сакратара і 15 членаў камісіі.

У цяперашні час парадак утварэння Цэнтральнай камісіі вызначаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Прававы статус Цэнтральнай камісіі урэгуляваны ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь. Парадак працы камісіі вызначаецца яе Рэгламентам.

Цэнтральная камісія дзейнічае на пастаяннай аснове, тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнай камісіі — 5 гадоў. Цэнтральная камісія складаецца з 12 членаў, на прафесійнай аснове працуюць Старшыня і сакратар камісіі. Склад Цэнтральнай камісіі фарміруюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на парытэтнай аснове (па 6 членаў камісіі) з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.

Апарат Цэнтральнай камісіі, які ажыццяўляе прававое, арганізацыйна-метадычнае, дакументацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Цэнтральнай камісіі, складаецца з 8 супрацоўнікаў.

Цэнтральная камісія супрацоўнічае з усімі цэнтральнымі выбарчымі органамі краін СНД. У 1998 годзе Цэнтральная камісія была прынята ў Асацыяцыю арганізатараў выбараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Пачынаючы з 14 кастрычніка 2013 года, Цэнтральная камісія з'яўляецца адным з заснавальнікаў Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A-WEB). Старшыня цэнтральная камісіі — Лідзія Міхайлаўна Ярмошына.

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Праверана 20 красавіка 2011.
  2. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 красавіка 2011.
  3. Состав комиссии (руск.) . Праверана 30 кастрычніка 2015.