Львоўская цытадэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Крэпасць
Львоўская цытадэль
Львівська цитадель
LwowCytadela3.JPG
Вежа-бастыён №2
49°50′08″ пн. ш. 24°01′25″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Горад Львоў, вул. Грабоўскага, 11
Тып будынка абарончы
Архітэктурны стыль нэараманскі (?)
Дата заснавання 1856
Будаўніцтва 18501856 гады
Commons-logo.svg Львоўская цытадэль на Вікісховішчы

Львоўская цытадэлькрэпасць, фартыфікацыйнае збудаванне паблізу цэнтра Львова.

Падчас Першай сусветнай і Другой сусветнай войнаў умацаванні ў баявых дзеяннях не выкарыстоўваліся. Тут размяшчаліся казармы аўстра-венгерскіх (да 1914 г. і пазней - у 1915-1918 гг.), затым рускіх (1914-1915 гг.), польскіх (1918-1939 гг.) і савецкіх войскаў (пасля 1944 гг.).

Месцапалажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Львоўская цытадэль знаходзіцца на ўзгор'і, якое ўтварылі тры невялікія гары - гара Шэмбэка (Враноўскіх), гара Пазнанская (Пельчынская) і Жабрацкая (Каліча) гара. У ландшафтна-геалагічным плане Цытадэль таксама можна трактаваць як плоскавяршынны астанец пасярод Львоўскага плато. Цытадэль атачаюць вуліцы Вітоўскага, Каперніка, Стэфаныка, Каліча Гара, Драгаманава і інш.

Фартыфікацыя цытадэлі была запраектавана аўстрыйскімі вайскоўцамі пасля падаўлення рэвалюцыі 1848 г. З гэтага ўзгор'ка 2 лістапада 1848 г. аўстрыйцы абстралялі горад, лёгка падавіўшы супраціў паўстанцаў. Размешчаная тут артылерыя лёгка кантралявала горад; з трох бакоў узгор'е ад нападаў абаранялі стромкія схілы, каля гары Шэмбэка праходзіў Стрыйскі тракт, што дазваляла перакідваць воінскія падраздзяленні з паўднёвага кірунку; акрамя таго на месцы сучаснага Парку культуры імя Б. Хмяльніцкага быў Пельчынскі стаў, які мог быць крыніцай вады для гарнізона крэпасці.

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 1852—1854 гг. былі пабудаваныя галоўны корпус казармаў, дзве квадратныя ў плане вежы, чатыры вежы Максіміліяна (дзве вялікія з дыяметрам 36 метраў на поўнач ад казармаў, і дзве меншыя з унутраным дыяметрам 18 метраў).

Подступы да цытадэлі былі ўмацаваныя трыма сістэмамі траншэй на адлегласці 1,3 км ад цэнтра цытадэлі. У 1888 г. былі пабудаваны 9 дапаможных фартоў ў радыусе 4 км ад цытадэлі. У 1912—1914 гг. на 8 км ад цытадэлі былі пабудаваныя яшчэ 11 фартоў: у Грыбовічах, Дублянах, Лысынычах, Сыхаве, Зубры, Сакольніках, Скнылаве, Расном і інш.

Умацаванні цытадэлі, захаваўшыяся да нашых дзён, складаюцца з трохпавярховага будынка казармаў і шасці вежаў. Дзве масіўныя, квадратныя ў плане вежы з зубчастым атыкам, фланкіруют з тарцоў корпус казармаў. Яшчэ чатыры вежы Максіміліяна размешчаны на поўдзень і на поўнач ад казармаў на невялікай адлегласці адна ад адной. Усе будынкі пабудаваныя з чырвонай цэглы, а парталы і вадазлівы — з часанага камення.

Планы перабудовы[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ да Першай сусветнай вайны гарадскія ўлады прапаноўвалі разабраць ўмацаванні і зладзіць тут гарадскі парк плошчай 20 га.

У 1943 г., падчас нацысцкай акупацыі, спецыялісты Цэнтральнага тэхнічнага аддзела ў Кракаве прапанавалі план перабудовы цэнтральнай часткі Львова ў рамках нямецкай праграмы «рэканструкцыі нямецкіх гарадоў» пад кіраўніцтвам А. Шпэера. Цытадэлі ў гэтым плане надавалася роля дамінанты, т.зв. "Кароны горада".

Сярэднюю вышыню забудовы праектавалі на пяць-шэсць паверхаў, а таксама дзве архітэктурныя дамінанты агульнагарадскога значэння ўдвая большай вышыні: вежа будынка адміністрацыі дыстрыкту Галіцыя і званіца каля Палаца супольнасці. Побач павінны былі быць пабудаваны дом нацыянал-сацыялістычнага руху і вермахта. Для забеспячэння адпаведных умоў візуальнага ўспрымання новай дамінанты праектавалася новая плошча са зносам кварталаў левага боку вул. Каперніка ад пл. Міцкевіча да вул. Славацкага.

Канцэнтрацыйны лагер[правіць | правіць зыходнік]

У гады Другой сусветнай вайны тут быў лагер для савецкіх ваеннапалонных Шталаг-328. Ён быў арганізаваны нямецкімі ўладамі ў ліпені 1941 г. Для ўзмацнення аховы немцы збудавалі сістэму невялікіх бетонных дотаў, размешчаных па крузе на схілах гары. Памяшканні для допытаў і камеры смяротнікаў размяшчаліся ў вялікай Максімільянаўскай вежы №2. Пад пагрозай расстрэлу нямецкая адміністрацыя прымушала зняволеных працаваць з раніцы да позняй ночы. Памяшканні лагера не абаграваліся. На аснове паказанняў сведак устаноўлена, што ў лагеры за час яго існавання ўтрымлівалася больш за 280 тыс. ваеннапалонных, з якіх ад голаду, хвароб, катаванняў і расстрэлаў загінула звыш 140 тыс. чалавек.