Экстэрытарыяльнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Экстэрытарыйнасць (лац.: ex — з, па-за + лац.: territorialis — які адносіцца да гэтай тэрыторыі) — статус фізічных ці юрыдычных асоб, устаноў або аб'ектаў, якія выключаны з-пад дзеяння мясцовага заканадаўства і падпадаюць (часткова або ў поўным аб'ёме) пад дзеянне заканадаўства дзяржавы, грамадзянства якога тыя маюць[1].

Практыка і формы экстэрытарыйнасці[правіць | правіць зыходнік]

Звычайнай практыкай экстэрытарыйнасці з'яўляецца інстытут дыпламатычных і консульскіх прывілеяў і імунітэтаў.

Аднак, у дачыненні да гэтага выпадку тэрмін «экстэрытарыйнасць» паступова выцясняецца больш дакладнымі абазначэннямі розных формаў імунітэту ад юрысдыкцыі замежнай дзяржавы. Гэта звязана з тым, што раней з прынцыпу экстэрытарыйнасці рабілі выснову пра тое, што асоба (ці ўстанова), якая вызваляецца ад крымінальных, адміністрацыйных і эканамічных прававых нормаў, лічыцца як бы размешчанай на тэрыторыі дзяржавы, грамадзянства (ці нацыянальнасць, калі гаворка ідзе не пра фізічных асоб) якога яна мае. Паколькі гэта юрыдычная фікцыя можа паслужыць абгрунтаваннем бязмежнага пашырэння імунітэтаў і прывілеяў, тэрмін экстэрытарыйнасць не рэкамендуецца тлумачыць пашыральна.

Паводле палажэнняў Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года, Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах 1963 года і іншых шматбаковых міжнародных дагавораў, дзяржавы на ўмовах узаемнасці вызваляюць супрацоўнікаў дыпламатычных місій ад дзеяння крымінальных, адміністрацыйных і эканамічных прававых нормаў прымаючай краіны. (т.зв. дыпламатычны імунітэт).

У гісторыі экстэрытарыйнасць таксама магла быць навязана адной дзяржавай іншай у аднабаковым парадку, прычым яе дзеянне не абмяжоўвалася дыпламатычным персаналам, а ўключала ўсіх грамадзян краіны (часам у рамках пэўнай тэрыторыі), якая карысталася гэтым правам, і на грамадзян гэтай краіны фактычна не распаўсюджваліся нормы і законы прымаючай краіны (няроўныя дагаворы)

Экстэрытарыйнасцю, напрыклад, карыстаюцца ваенныя базы ў замежных дзяржавах, а таксама будынкі, якія займаюць установы ААН.

У некаторых галінах міжнароднага права экстэрытарыйнасць захавала сваё значэнне. Напрыклад, у міжнародным марскім праве яно ўжываецца для характарыстыкі статусу ваеннага карабля ў замежным порце, паколькі такі карабель і ў гэтым выпадку разглядаецца як плывучая тэрыторыя дзяржавы сцяга. Паводле артыкула 32 Канвенцыі ААН па марскім праве 1982 года марскія судны ў межах замежнай тэрыторыі, калі апынуліся там законным шляхам, карыстаюцца экстэрытарыйнасцю.

Экстэрытарыйнасцю таксама карыстаецца і ваеннае паветранае судна, размешчанае на замежнай тэрыторыі са згоды тэрытарыяльнага суверэна, паколькі яно лічыцца часткай тэрыторыі дзяржавы, апазнавальныя знакі якой мае.

Выпадкі і аб'екты, на якія распаўсюджаны прынцып экстэрытарыйнасці[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Экстэрытарыйнасць // Юрыдычны слоўнік на dic.academic.ru