Перайсці да зместу

Эрнст Ота Фішэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнст Ота Фішэр
ням.: Ernst Otto Fischer
Дата нараджэння 10 лістапада 1918(1918-11-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 2007(2007-07-23)[3][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Karl Tobias Fischer[d]
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Walter Hieber[d]
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнст Ота Фішэр (ням.: Ernst Otto Fischer; 10 лістапада 1918, Сольн, паблізу Мюнхена — 23 ліпеня 2007, Мюнхен) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1973) (сумесна з Дж. Уілкінсанам).

Скончыў Мюнхенскую вышэйшую тэхнічную школу ў 1949 годзе. З 1959 прафесар універсітэта ў Мюнхене, з 1964 года прафесар Мюнхенскай вышэйшай тэхнічнай школы (цяпер Тэхнічны ўніверсітэт), з 1969 года дырэктар інстытута неарганічнай хіміі ў Мюнхене.

Фішэр вызначыў структуру ферацэну, сінтэзаваў дыбензолхром з бензолу і CrCl3 ў прысутнасці AlCl3 (1955), распрацаваў агульны метад сінтэзу, арэнавых (якія змяшчаюць араматычнае ядро) вытворных пераходных металаў, упершыню атрымаў арэнкарбанільныя, арэнцыклапентадыенільныя і інш. змешаныя π-комплексы пераходных металаў. Паказаў, што гэтыя злучэнні пры награванні раскладаюцца з утварэннем «металічнага люстэрка», што можа быць выкарыстана для атрымання звышчыстых металаў. Фішэр упершыню сінтэзаваў шэраг металарганічных злучэнняў тэхнецыю і трансуранавых элементаў, атрымаў устойлівыя карбенавыя комплексы пераходных металаў (1964), а пазней іх карбінавыя комплексы (1973).

Зноскі

  1. Фишер Эрнст Отто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Ernst Otto Fischer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://derstandard.at/?url=/?id=2972542