Луіс Федэрыка Лелуар
Луіс Федэрыка Лелуар | |
---|---|
Luis Federico Leloi | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1987[1][2][5] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, біяхімік, фізік, выкладчык універсітэта, хімік |
Навуковая сфера | Біяхімія |
Месца працы | Кембрыджскі ўніверсітэт, Вашынгтонскі ўніверсітэт, Калумбійскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] (1932) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Бернарда Альберта Усай[6] |
Вядомы як | першы іспанамоўны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі |
Член у |
|
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Луіс Федэрыка Лелуар (ісп.: Luis Federico Leloi; 6 верасня 1906, Парыж — 2 снежня 1987, Аргенціна) — аргенцінскі ўрач і біяхімік, першы іспанамоўны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1960), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961), Лонданскага каралеўскага таварыства (1972).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў універсітэт Буэнас-Айрэса (1932). У 1934—1935, 1937—1943 гадах працаваў у Інстытуце фізіялогіі пры гэтым універсітэце (з 1941 прафесар фізіялогіі). У 1936 годзе ў біяхімічнай лабараторыі Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1943 пераехаў у ЗША. Працаваў у Вашынгтонскім (1944 г.) і Калумбійскім універсітэтах (1944—1945). У 1946 годзе вярнуўся ў Аргенціну. З 1946 загадчык біяхімічнай лабараторыі Інстытута фізіялогіі.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
Працы па метабалізму вугляводаў ў жывых клетках, а таксама вугляводных вытворных нуклеатыдаў. Лелуар і яго калегі вывучалі глікапратэіны, паказалі асноўныя шляхі метабалізму галактозы, а таксама шляхі развіцця галактаземіі — прычыны з'яўлення неўспрымальнасці да лактозы. Сумесна з групай супрацоўнікаў вылучыў і вывучыў шматлікія ферменты вугляводнага абмену.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Luis Federico Leloir // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Luis Federico Leloir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Luis F. Leloir // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лелуар Луис Федерико // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Luis Federico Leloir // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ↑ The Academic Family Tree — 2005.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 NNDB — 2002.
- ↑ http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/leloir.html
- ↑ https://twas.org/directory/leloir-luis-f
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 6 верасня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 2 снежня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Аргенціне
- Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
- Пахаваныя на могілках Рэкалета
- Дактары медыцыны
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Постаці аргенцінскай біяхіміі
- Медыкі Аргенціны
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Аргенціны
- Ганаровыя грамадзяне Буэнас-Айрэса
- Біёлагі XX стагоддзя