Ларс Онсагер
Ларс Онсагер | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1976[4][5][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Erling Onsager[d] |
Род дзейнасці | фізік, інжынер, прафесар, хімік, фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук і доктар тэхнічных навук (1960) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Ларс О́нсагер (англ.: Lars Onsager; 27 лістапада 1903, Осла — 5 кастрычніка 1976) — амерыканскі фізік і фізікахімік, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі нераўнаважных працэсаў. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947), Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1953).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Нарвежскую вышэйшую тэхнічную школу[en] ў Тронхейме (1925). З 1928 у ЗША. З 1933 у Іельскім універсітэце (з 1945 прафесар), з 1972 ва ўніверсітэце Маямі.
Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па тэорыі нераўнаважных працэсаў, тэорыі электралітаў, тэорыі фазавых пераходаў, дынаміцы квантавых вадкасцей.
Вывеў ураўненне залежнасці электраправоднасці раствораў ад іх канцэнтрацыі (1926; ураўненне Онсагера). Адкрыў прынцып сіметрыі кінетычных каэфіцыентаў і вывеў суадносіны ўзаемнасці (гл. тэарэма Онсагера). Распрацаваў тэорыю тэрмадынамічных уласцівасцей плоскай крышталічнай рашоткі. Прапанаваў тэорыю квантавых віхроў[ru] у звышцякучым геліі (1949).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Залаты медаль імя Б. Румфарда (1953).
- Медаль імя Х. Лорэнца (1958).
- Нобелеўская прэмія 1968.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Lars Onsager // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lars Onsager // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ Fisher M. E. Lars Onsager: November 27, 1903–October 5, 1976 // J. Stat. Phys. / J. Lebowitz — Springer Science+Business Media, 1995. — Vol. 78, Iss. 1-2. — P. 605–640. — ISSN 0022-4715; 1572-9613 — doi:10.1007/BF02183371
- ↑ Niss M. History of the Lenz-Ising Model 1920?1950: From Ferromagnetic to Cooperative Phenomena // Arch. Hist. Exact Sci. — Springer Science+Business Media, 2004. — Vol. 59, Iss. 3. — P. 267–318. — ISSN 0003-9519; 1432-0657 — doi:10.1007/S00407-004-0088-3
- ↑ Lars Onsager // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://link.springer.com/content/pdf/10.1007%2F978-94-007-7799-6_13.pdf
- ↑ https://link.springer.com/content/pdf/10.1007/s000160050042.pdf
- ↑ Famous Norwegians
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ 11,0 11,1 NNDB — 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Онсагер Ларс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 437. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Осла
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Фларыдзе
- Пахаваныя ў Канектыкуце
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Дактары хімічных навук
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Узнагароджаныя медалём Лорэнца
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Фізікахімікі ЗША
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі-тэарэтыкі ЗША