Юрый Далгарукі
Юрый Уладзіміравіч Далгарукі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | утварэнне княства | ||||||
Пераемнік | Васілька Юр’евіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васілька Юр’евіч | ||||||
Пераемнік | Андрэй Багалюбскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ізяслаў Мсціславіч | ||||||
Пераемнік | Ізяслаў Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Расціслаў Мсціславіч | ||||||
Пераемнік | Ізяслаў Давыдавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1090-я |
||||||
Смерць |
15 мая 1157[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Уладзімір Манамах[2] | ||||||
Маці | Яўфімія[d] або Гіта Уэсекская[3] | ||||||
Жонка |
|
||||||
Дзеці | Расціслаў Юр’евіч[d], Андрэй Юр’евіч Багалюбскі[4][5][…], Глеб Юр’евіч[d], Міхалка Юр’евіч[d], Усевалад Юр’евіч Вялікае Гняздо[6], Іван Юр’евіч[d], Барыс Юр’евіч, Вольга Юр’еўна[d], Васілька Юр’евіч, Мсціслаў Юр’евіч[d], Яраслаў Юр'евіч[d] і Давыд Юр'евіч[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Далгарукі (1090-я — 15 мая 1157) — князь суздальскі, вялікі князь кіеўскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Дзіцём, каля 1095 года, адпраўлены на княжанне ў Растова-Суздальскую зямлю.
Пасля смерці брата, вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча (1132) на кароткі час захапіў Пераяслаўль. Каля 1135 годзе абмяняў Суздаль, Растоў і іншыя свае гарады ў новага вялікага кіеўскага князя, свайго брата Яраполка Уладзіміравіча, на Пераяслаўль, але праз год з прычыны пратэстаў паўднёварускіх князёў яго ранейшы ўдзел быў адноўлены.
У 1149 годзе пачаў барацьбу за Кіеў і ўпершыню захапіў яго. На працягу 5 гадоў вёў безупынную барацьбу з пляменнікам Ізяславам Мсціславічам за вялікае княжанне. Кіеў некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Пасля смерці Ізяслава і няўдалых ваенных дзеянняў новага вялікага кіеўскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1154 годзе Юрый Далгарукі трымала сеў у Кіеве.
Беспаспяхова намагаўся захапіць і Уладзіміра-Валынскае княства. Імкнуўся замацавацца ў Паўднёвай Русі і раздаваў падначалены Кіеву землі сваім сынам: Андрэю ў 1150 — Тураў, Пінск, Дарагабуж і Перасопніцу, Барысу ў 1155 — Тураў. Свайму саюзніку Святаславу Ольгавічу ў 1149 перадаў Слуцк і Клецк, каля 1155 — Мазыр.
Аднак князь Юрый Далгарукі не падтрымкі мясцовых баяр. Імаверна быў атручаны. Пасля яго смерці вызначаныя іх раздачы зямель былі скасаваны.
Юрый Далгарукі заснаваў гарады Ксняцін, Пераяслаўль (Пераслаў-Залескі), Юр’еў-Польскі, Дзмітраў, пабудаваў новыя ўмацаванні ў Маскве, дзе яму як заснавальніку горада ў 1954 годзе паставілі помнік.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]У першым шлюбе:
У другім шлюбе з невядомай, якую гістарыяграфічныя кампілятары часта называюць як «грэчаская прынцэса Вольга», хоць імя Вольга не грэчаскае і верагоднымі крыніцамі імя гэтай жонкі князя Юрыя не згадваецца:
- Васілька
- Мсціслаў
- Яраслаў
- Святаслаў
- Міхаіл
- Усевалад Вялікае Гняздо
Зноскі
- ↑ Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- ↑ а б Юрий Долгорукий // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ К. Б.-Р. Андрей Юрьевич Боголюбский // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 134–138.
- ↑ Андрей Юрьевич Боголюбский // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 760–763.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Далгарукі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Юрый Далгарукі на Вікісховішчы |