Ягор Анатолевіч Пархоменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ягор Пархоменка)
Футбол
Ягор Пархоменка
Поўнае імя Ягор Анатолевіч Пархоменка
Нарадзіўся 7 студзеня 2003(2003-01-07)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 5
Маладзёжныя клубы
0000—2020 Беларусь Нёман (Гродна)
2017—2020   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2020— Беларусь Нёман (Гродна) 27 (0)
2021   Беларусь Ліда 15 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2023— Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
2023— Беларусь Беларусь 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Ягор Пархоменка (нар. 7 студзеня 2003, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», у 2017—2020 гадах вучыўся ў Акадэміі АБФФ. Летам 2020 года вярнуўся ў «Нёман» і пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе, а з канца года пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. У снежні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[2]. Да сезона 2021 ужо рыхтаваўся з асновай гродзенскага клуба, з’яўляўся на лаўцы запасных, а 3 ліпеня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:1).

У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Нёман»[4] і са студзеня 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гродзенскай камандай. У сезоне 2022 гуляў за дубль і не выхадзіў на поле ў асноўнай камандзе, толькі заставаўся на лаўцы запасных, а з пачатку 2023 года замацаваўся ў стартавым складзе гродзенцаў. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

15 чэрвеня 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Расіі (5:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

У верасні 2023 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 18 лістапада 2023 года, калі адгуляў усе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2024 супраць Андоры.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Нёман Беларусь 16 0
2021 (1) Д1 Нёман Беларусь 1 0
2021 (2) Д2 Ліда Беларусь 15 0
2022 Д1 Нёман Беларусь 0 0
2023 Д1 Нёман Беларусь 26 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/363.html
  2. Футбол. Егор Пархоменко заключил контракт с "Неманом" сроком на три года (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2022. Праверана 20 лютага 2022.
  3. "Неман" отправил защитника в аренду в "Лиду" (руск.). football.by (30 ліпеня 2021). Праверана 22 лістапада 2023.
  4. Контракты закончившиеся и действующие (руск.). Афіцыйны сайт гродзенскага «Нёмана» (8 снежня 2021). Праверана 22 лістапада 2023.
  5. Егор Пархоменко продлил соглашение с "Неманом" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]