Янь Бінтаа
Янь Бінтаа
кіт.: 颜炳涛 | |
Дата нараджэння: | 16 лютага 2000 (24 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: | Кітай |
Грамадзянства: | Кітай |
Прафесійная кар’ера: | 2016–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 26 (18.12.2017—...) |
Цяперашні рэйтынг: | 26 (18 снежня 2017) |
Прызавыя грошы: | > £180,000 |
Найвышэйшая серыя: | 137 (Адкрыты чэмпіянат П.Ірландыі 2017) |
Колькасць соценных серый: | 23 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | фінал (Адкрыты чэмпіянат П.Ірландыі 2017) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/16 фіналу (2017) |
Янь Бінтаа (кіт.: 颜炳涛; нар. 16 лютага 2000) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі 2017 года і паўфіналіст International Championship 2017 года. З лістапада 2017 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Пачаў выступаць на прафесійным узроўні ў 2013 годзе ва ўзросце 13 гадоў на нізкарэйтынгавых турнірах азіяцкага тура серыі Players Tour Championship, дайшоўшы да 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Чжанцзягана, пасля чаго атрымаў уайлдкард на рэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 года, здзейсніўшы дэбют на рэйтынгавых турнірах. У наступным сезоне дайшоў да 1/8 фіналу нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Ісіна і да 1/16 фіналу рэйтынгавых Усі Класік і Шанхай Мастэрс, а ў лістападзе 2014 года стаў самым маладым чэмпіёнам свету сярод аматараў у гісторыі ў 14-гадовым узросце, што дазволіла яму атрымаць прафесійны статус, але з-за праблем з атрыманнем брытанскай візы пачатак яго прафесійнай кар'еры быў перанесены на сезон 2016/2017. У сезоне 2015/2016 у складзе другой каманды Кітая разам з Чжоу Юэлунам стаў пераможцам кубку свету, перайграўшы найлепшых снукерыстаў свету, пасля чаго ўдзельнічаў на запрашальным турніры Champion of Champions, дзе дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі. У сваім дэбютным сезоне сярод прафесіяналаў дайшоў да чвэрцьфіналу German Masters 2017, пасля чаго ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а таксама дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, а ў сезоне 2017/2018 дайшоў да паўфіналу International Championship і да фіналу адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі, дзе саступіў Марку Уільямсу (8:9), стаўшы самым маладым фіналістам рэйтынгавага турніру ў гісторыі снукера, што дазволіла кітайцу ўвайсці ў топ-32 рэйтынгу.
Падняўся на найвышэйшае для сябе 26-е месца ў сусветным рэйтынгу ў сярэдзіне снежня 2017 года. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 20 сэнчуры-брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 180 тысяч фунтаў, уваходзячы ў топ-150 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку.
Фіналы турніраў
[правіць | правіць зыходнік]Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)
[правіць | правіць зыходнік]Легенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (0:1) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2017 | Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі | Марк Уільямс | 8:9 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 1 (1 параза)
[правіць | правіць зыходнік]Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (0:1) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (0:0) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 26 лістапада 2017 | Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі, Белфаст, Паўночная Ірландыя | Марк Уільямс | 8:9 |
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
[правіць | правіць зыходнік]Турнір | 2013/ 2014 |
2014/ 2015 |
2015/ 2016 |
2016/ 2017 |
2017/ 2018 |
|
---|---|---|---|---|---|---|
Рэйтынг[вт 1] | —[вт 2] | —[вт 2] | —[вт 2] | —[вт 3] | 56 | |
Рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 4] | |||||
Рыга Мастэрс[вт 5] | НП | НРТ | 1/8 | 1/64 | 2:1[вт 6] | |
Чэмпіянат Кітая | НП | НТ | 1/16 | 1:1[вт 6] | ||
Пол Хантэр Класік | НРТ | 1/8 | — | 3:1[вт 6] | ||
Адкрыты чэмпіянат Індыі | — | — | НП | 1/64 | 0:0 | |
World Open | — | НП | 1/64 | — | 0:0 | |
Еўрапейскі Мастэрс | НП | 1/16 | 1/32 | 0:2 | ||
Адкрыты чэмпіянат Англіі | НП | 1/8 | 1/8 | 6:2 | ||
International Championship | — | УКР | — | 1/16 | 1/2 | 6:3 |
Шанхай Мастэрс | — | 1/16 | — | 1/48 | 1/32 | 1:2 |
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі | НП | 1/8 | Ф | 9:2 | ||
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | — | — | — | 1/16 | 1/16 | 4:2 |
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | НП | 1/64 | 1/16 | 2:2 | ||
German Masters | — | — | — | 1/4 | 2:1 | |
Shoot-Out | НТ | 1/64 | 0:1[вт 6] | |||
Сусветнае Гран-пры | НП | НТ | — | 1/16 | 0:1[вт 6] | |
Адкрыты чэмпіянат Уэльса | — | — | — | 1/8 | 3:1 | |
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара | НП | НРТ | 1/32 | 1:1[вт 6] | ||
Players Championship[вт 7] | — | — | — | — | 0:0 | |
Адкрыты чэмпіянат Кітая | УКР | УКР | — | 1/64 | 0:2 | |
Чэмпіянат свету | — | — | — | 1/16 | 0:1 | |
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірах[вт 8][вт 9] | Вынік | |||||
Колькасць згуляных турніраў[вт 10] | 1 | 4 | 0 | 14 | 8 | 27 |
Колькасць тытулаў | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Колькасць выхадаў у фінал | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 |
Перамогі : Паразы[вт 4] | 0:1 | 3:4 | 0:0 | 20:14 | 19:8 | 42:27 |
Нярэйтынгавыя турніры | П:П (Н) | |||||
Champion of Champions | — | — | 1/4 | — | — | 1:1 |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам | П:П (Н) | |||||
ЧC з 6-цю чырвонымі шарамі | — | — | 1/8 | — | — | 4:3 |
Статыстыка выступаў на нярэйтынгавых турнірах і турнірах з альтэрнатыўным фарматам[вт 11] | Вынік | |||||
Колькасць згуляных турніраў[вт 10] | 0 | 0 | 2 | 0 | 0 | 2 |
Колькасць тытулаў | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Колькасць выхадаў у фінал | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Перамогі : Паразы (Нічыі)[вт 4] | 0:0 | 0:0 | 5:4 | 0:0 | 0:0 | 5:4 |
Былыя рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 4] | |||||
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | — | — | НП | 0:0 | ||
Усі Класік | — | 1/16 | НП | 2:1 |
- ↑ Паказаны рэйтынг у пачатку сезона.
- ↑ а б в Не ўваходзіў у мэйн-тур.
- ↑ Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
- ↑ а б в г Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
- ↑ Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015–2015/2016).
- ↑ а б в г д е Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
- ↑ Турнір меў назву «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з'яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
- ↑ Статыстыка ўключае ў сябе ня толькі дзеючыя рэйтынгавыя турніры, але і былыя, якія праходзілі ва ўказаным сезоне.
- ↑ У статыстыку ўваходзяць таксама розыгрышы Гранд-фіналу PTC, бо, нягледзячы на тое, што гэты турнір з'яўляецца фінальным першынством нізкарэйтынгавай серыі, сам па сабе ён мае рэйтынгавы статус.
- ↑ а б Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку).
- ↑ Статыстыка ўключае ў сябе ня толькі дзеючыя нярэйтынгавыя турніры, але і былыя, якія праходзілі ва ўказаным сезоне.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Яня Бінтаа на CueTracker.net (англ.)