Google

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Google, кампанія)
Jump to navigation Jump to search
Google
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: GOOG
Заснаванне 1998
Заснавальнікі Сяргей Міхайлавіч Брын[1] і Лары Пейдж[1]
Размяшчэнне Сцяг ЗША Маўнцін-В'ю, Каліфорнія
Ключавыя фігуры Лары Пейдж — галоўны выканаўчы дырэктар
Эрык Шміт — старшыня савета дырэктараў
Сяргей Брын — сузаснавальнік
Галіна Інтэрнэт
Прадукцыя гл.: Спіс сэрвісаў і інструментаў Google
Уласны капітал
  • 80 685 000 000 $[2]
Абарот
Аперацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Актывы
Колькасць супрацоўнікаў
  • 85 050 чал. (2018)
Матчына кампанія Alphabet Inc.
Даччыныя кампаніі YouTube, DoubleClick, On2 Technologies, Google Voice, Picnik, Aardvark, AdMob
Сайт www.google.com

Google Inc. (МФА [ɡuːɡl][3][4], MWCD /ˈgü-gəl/[5], бел.: Гугл, NASDAQ: GOOG) — амерыканская кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Стварыла і валодае буйнейшай у свеце пошукавай сістэмай Google (доля рынку 84%).

Акрамя інтэрнэт-пошуку, Google займае першыя пазіцыі ў іншых галінах: электронная пошта, спадарожнікавыя карты, прылады для арганізацый, сацыяльныя сеткі і відэа-хостынг. Акрамя гэтага, былі распрацаваныя браўзер з адкрытым зыходным кодам і мабільная аперацыйная сістэма.

Штаб-кватэра Google (Googleplex) знаходзіцца ў Маўнтын-В'ю, штат Каліфорнія. Кампанія трымае каля 1 млн. сервераў па ўсім свеце, якія апрацоўваюць мільярды запытаў кожны дзень і індэксуюць каля 1 пэтабайта дадзеных кожную гадзіну.

Google абвясціла сваёй галоўнай місіяй «упарадкаваць усю інфармацыю і зрабіць яе лёгка дасяжнай і карыснай». Google таксама мае неафіцыйны дэвіз Don't be evil, які быў прапанаваны Полам Бакхайтам, вынаходчыкам Gmail. Google крытыкаваўся ў пытаннях скрыцця асабістай інфармацыі, аўтарскага права ці цэнзуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Google з’явіўся ў студзені 1996 года як навукова-даследчы праект Лары Пэйджа і Сяргея Брына, якія навучаліся ў Стэнфардскім універсітэце ў Каліфорніі.

Галоўнай асаблівасцю пошукавай сістэмы Google стала выкарыстанне сістэмы PageRank, па якой актуальнасць сайта вызначаецца колькасцю і важнасцю старонак, якія спасылаюцца на гэты сайт. Даменнае імя для Google было зарэгістравана 15 верасня 1997 года, а кампанія была зарэгістраваная 4 верасня 1998 года.[6] [7]

Прадукты і паслугі[правіць | правіць зыходнік]

Карпаратыўная культура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Projekt dvou doktorandů z garáže slaví dvacet let od vzniku. Víte, jak vzniklo jméno Google? — 2018. Праверана 7 верасня 2018.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 http://investor.google.com/pdf/2014Q4_google_earnings_data.pdf
  3. «google» перевод английский-русский. Lingvo.abbyyonline.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  4. How to pronounce Google (англ.) . inogolo.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  5. Google - Definition and More from the Free Merriam-Webster Dictionary (англ.) . Merriam-Webster, Incorporated. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  6. Brin, Sergey; Page, Lawrence (1998). "The anatomy of a large-scale hypertextual Web search engine". Computer Networks and ISDN Systems 30 (1–7): 107–117. doi:10.1016/S0169-7552(98)00110-X. http://infolab.stanford.edu/pub/papers/google.pdf. 
  7. Barroso, L.A.; Dean, J.; Holzle, U. (April 29, 2003). "Web search for a planet: the google cluster architecture". IEEE Micro 23 (2): 22–28. doi:10.1109/mm.2003.1196112. https://semanticscholar.org/paper/8db8e53c92af2f97974707119525aa089f6ed53a. "We believe that the best price/performance tradeoff for our applications comes from fashioning a reliable computing infrastructure from clusters of unreliable commodity PCs.". 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]