Reputation (альбом Тэйлар Свіфт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Reputation
Вокладка альбома Тэйлар Свіфт «Reputation» (2017)
студыйны альбом Тэйлар Свіфт
Дата выпуску

10 лістапада 2017

Жанр

поп, сінці-поп

Працягласць

55:38

Прадзюсар

Тэйлар Свіфт, Джэк Антонаф, Макс Марцін, Шалбэк, Алі Паямі, Оскар Гёрас, Оскар Холтар

Краіна

Flag of the United States.svg ЗША

Лэйбл

Big Machine

Храналогія Тэйлар Свіфт
1989
(2014)
Reputation
(2017)
Сінглы з Reputation
  1. «Look What You Made Me Do»
    Выпушчаны: 25 жніўня 2017
  2. «...Ready for It?»
    Выпушчаны: 24 кастрычніка 2017

Reputation — шосты студыйны альбом амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 10 лістапада 2017 года пад лэйблам Big Machine. Прэдзаказ альбома ў iTunes пачаўся 25 жніўня ва ўсім свеце. Над альбомам разам са спявачкай працавалі Джэк Антонаф, Макс Марцін, Шалбэк, Алі Паямі, Эдвард Крыстафер Шыран, Найвэдзіус Уілбер, Оскар Гёрас, Оскар Холтар і OzGo. Акрамя таго, у песні «Look What You Made Me Do» быў выкарыстаны сэмпал, аўтарамі якога з'яўляюцаа Фрэд Фэірбрас, Рычард Фэірбрас і Роб Манзолі.

«Reputation» ўзначаліў iTunes ЗША за 6 хвілін, тым самым усталяваўшы новы рэкорд. У хуткім часе альбом дасягнуў вяршыні чартаў яшчэ ў 106 краінах, улічваючы і Беларусь. Альбом узначаліў шматлікія хіт-парады, сярод якіх Вялікабрытанія, Новая Зеландыя, Канада, Аўстралія, Нідэрланды і Ірландыя, дасягнуў 2 ступені ў Германіі і 3 — у Японіі. Акрамя таго, ужо за першы тыдзень «Reputation» набыў плацінавы статус у ЗША і Канадзе, залаты — у Новай Зеландыі і срэбны — у Вялікабрытаніі.

Першы сінгл «Look What You Made Me Do» выйшаў 25 жніўня 2017 года. 24 кастрычніка песня «…Ready for It?» атрымала статус паўнапраўнага сінгла.

Стварэнне і рэліз[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2017 года Тэйлар Свіфт выдаліла ўсе запісы з сваіх сацыяльных сетак[1], а 23 жніўня абвясціла, што рэліз яе шостага студзійнага альбома «Reputation» адбудзецца 10 лістапада 2017 года[2]. Таксама яна паведаміла пра выхад лід-сінгла з новага альбома ў хуткім часе і прадставіла вокладку альбома. Лід-сінгл «Look What You Made Me Do» выйшаў 25 жніўня 2017 года[3][4]. Рэліз першага прома-сінгла «…Ready for It?» адбыўся 3 верасня 2017[5][6]; 24 кастрычніка кампазіцыя стала паўнапраўным сінглам[7]. Прома-сінгламі таксама сталі песні «Gorgeous» і «Call It What You Want», якія выйшлі 20 кастрычніка[8] і 3 лістапада[9] адпаведна.

Альбом таксама будзе выпушчаны разам з двума выданнямі часопіса, якія таксама маюць назву «Reputation», але яны будуць даступны выключна праз карпарацыю Target[3]. United Parcel Service (UPS) абвясціла, што будзе «афіцыйным партнёрам па дастаўцы» для альбома «Reputation»[10]. Свіфт таксама супрацоўнічае з дыстрыбутарскай кампаніяй Ticketmaster у арганізацыі унікальнай схемы камплектацыі. У гэтай схеме тыя, хто хацеў бы набыць квіткі на будучыя канцэрты Свіфт, якія часта хутка распрадаюцца, могуць атрымаць прыярытэт у чарзе на куплю, папярэдне замовіўшы альбом «Reputation»[10][11].

Афіцыйны трэкліст альбома быў прэзентаваны 7 лістапада[12].

Адразу пасля рэлізу альбом быў даступны выключна для легальнай запампоўкі і яго некалькі тыдняў нельга было праслухаць на стрымінгавых сервісах.

Крытычныя водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Альбом быў сустрэты ў асноўным станоўчымі водгукамі ад музычных крытыкаў, атрымаўшы сукупую ацэнку 72/100 на сайце "Metacritic"[13].

Выданне "NME" ацаніла лонгплей на 4 зоркі з 5, напісаўшы, што ён моцна адрозніваецца ад «1989» і што Тэйлар гучыць больш жорстка, нібы аторва. Брытанская газета "The Telegraph" таксама дала альбому 4 зоркі з 5, назваўшы песні нахабнай і выбухной поп-музыкай. На думку выдання, Свіфт паказала, якая яна кемлівая, ператвараючы ўсе свае памылкі ў перавагі, а таксама разбурыла вобраз суседскай дзяўчынкі на карысць нечага больш гламурнага і вытанчанага[14]. "Entertainment Weekly" згадаў, што спявачка адмовілася ад ладу амерыканскай мілай дзяўчынкі, запісаўшы палову альбома пра вядомых людзей, з якімі яна канфліктавала, і палову пра каханага, які яе ад гэтых канфліктаў адцягваў.

Адзнакі крытыкаў:

  • Metacritic — 72/100
  • AnyDecentMusic? — 7.6/100
  • The A.V. Club — B
  • Consequence of Sound — D+
  • Entertainment Weekly — B
  • The Guardian — 4/5
  • The Independent — 4/5
  • NME — 4/5
  • Pitchfork — 6.5/10
  • Rolling Stone — 4/5
  • Slant Magazine — 4/5
  • The Telegraph — 4/5
  • USA Today — 3/5

Акрамя таго, «Reputation» трапіў у некаторыя спісы лепшых альбомаў 2017 года:

  • NME — 31 месца
  • Rolling Stone — 7 месца
  • The Independent — 19 месца

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Першым сінглам з альбома стала пеня «Look What You Made Me Do», якая выйшла 25 жніўня 2017 года[3][4]. Трэк меў камерцыйны поспех і дасягнуў першага радка ў галоўным амерыканскім хіт-парадзе «Billboard» Hot 100. За першыя 24 гадзіны «Look What You Made Me Do» атрымала аўдыторыю звыш 20 млн чалавек на радыёстанцыях і была загружана больш за 100 тыс. раз на тэрыторыі Злучаных Штатаў, папярэдне акупаваўшы першыя радкі ў онлайн-краме iTunes Store. Праз дзень з моманту рэлізу песня была праслухана больш за 7.9 мільёнаў разоў па ўсім свеце ў сэрвісе струменевых праслухваньняў Spotify, адпаведна заняўшы першае месца ў сусветным рэйтынгу праслухоўванняў. Акрамя ЗША, кампазіцыя стала першай ў такіх важных на музычным рынку краінах краінах, як Вялікабрытанія, Канада і Аўстралія. Ужо праз месяц пасля рэлізу «Look What You Made Me Do» быў распраданы накладам у 2 мільёна копій ва ўсім свеце. Зараз гэты паказчык ужо большы за 3 мільёны.

У якасці прома-сінгла 3 верасня 2017 года выйшла песня «…Ready for It?»[5][6]. 24 кастрычніка кампазіцыя стала паўнапраўным сінглам[7], а праз 3 дні выйшаў відэакліп на яе[15]. Трэк дасягнуў 4 месца ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, стаў #3 у Аўстраліі, дзе мае плацінавую сертыфікацыю, #7 у Вялікабрытаніі і Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю. У дзень прэм'еры відэакліп сабраў 17,5 мільёнаў прагллядаў на YouTube. 7 снежня выйшаў афіцыяльны рэмікс на песню ад BloodPop.

Прома-сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Рэліз другога прома-сінгла, якім стала кампазіцыя «Gorgeous», адбыўся 20 кастрычніка 2017 года[16]. Ён дасягнуў 13 месца ў ЗША, апынуўся на 9 радку ў Аўстраліі і Канадзе, а таксама на 15 пазіцыі у Вялікабрытаніі; 7 снежня было абвешчана, што песня стане паўнапраўным сінглам у Вялікабрытаніі. 3 лістапада 2017 года выйшаў новы прома-сінгл «Call It What You Want»[17].

14 лістапада песня «End Game» была адпраўленая на французскія рыдыёстанцыі[18], а 27 лістапада трэк «New Year's Day» зайграў на амерыканскім кантры-радыё[19].

Прома-кампанія[правіць | правіць зыходнік]

За месяц да выхаду альбома Свіфт правяла эксклюзіўныя праслухоўванні альбома для фанатаў у Лондане[20], Нэшвілі[21], Лос-Анджэлесе[22] і на Род-Айлэндзе[23]. На гэтых мерапрыемствах у агульнай колькасці апынуліся 500 фанатаў, якія, акрамя магчымасці пачуць усе песні загадзя, гутарылі са спявачкай, атрымоўвалі ад яе інфармацыю наконт стварэння альбома і фатаграфаваліся з ёй. Аднак, ні адзін з удзельнікаў сакрэтных праслухоўванняў не меў права дзе-небудзь распавядаць пра альбом да яго рэлізу.

9 лістапада 2017 года Тэйлар упершыню за 3 гады з'явілася на тэлебачанні: на канале ABC паказалі яе выступленне з песней «New Year's Day», якое адбылося падчас аднаго з сакрэтных праслухоўванняў[24]. На наступны дзень спявачка наведала радыёстанцыю Sirius XM, дзе зноў праспявала «New Year's Day», а таксама выканала «Call It What You Want». 11 лістапада Свіфт з'явілася на тб-шоу Saturday Night Live і праспявала там спачатку «…Ready for It?», а потым акустычную версію «Call It What You Want»[25]. 8 снежня Свіфт наведала шоў Джэймса Кордэна.

У пачатку снежня Тэйлар выступіла на фестывалях «Jingle Ball», «Poptopia» і «Jingle Bash».

Стадыённы тур[правіць | правіць зыходнік]

13 лістапада 2017 Свіфт абвясціла, што ў падтрымку альбома яна арганізуе совй першы стадыённы тур «reputation Stadium Tour». У той жа дзень яна прадставіла першыя даты паўночнаамерынскай часткі тура[26]. 13 снежня, у свой дзень нараджэння, Тэйлар прадставіла трэйлер тура. Тады ж стала вядома, што ён стартуе 8 мая ў Фініксе.

Камерцыйны поспех[правіць | правіць зыходнік]

«Reputation» ўзначаліў iTunes ЗША за 6 хвілін, тым самым усталяваўшы новы рэкорд. У хуткім часе альбом дасягнуў вяршыні чартаў яшчэ ў 100 краінах, уключаючы і Беларусь. Праз тое, што пласцінка выклікала велізарны ажыятаж, сервер iTunes некаторы час быў перагружаны, спрабуючы забяспечыць новым альбомам спявачкі больш за 800 000 чалавек, што прывяло да ўзнікнення тэхнічных непаладак[27].

Ужо праз 3 дні пасля рэлізу альбом атрымаў срэбную сертыфікацыю у Вялікабрытаніі за 65,000 прададзеных копій[28] і ў выніку дэбютаваў з вяршыні альбомнага хіт-парада краіны з накладам у 84,000 адзінак[29]. Таксама «Reputation» ўзначаліў чарт Новай Зеландыі[30], адразу атрымаўшы там залаты статус за 7,500 прададзеных копій, і стаў першым у хіт-парадах Аўстраліі, Нідэрландаў і Ірландыі. У Канадзе альбом таксама дэбютаваў з вяршыні альбомнага чарта, а на прыканцы тыдня атрымаў у краіне плацінавую сертыфікацыю за 81,000 прададзеных адзінак[31]. Акрамя таго, альбом дасягнуў 2 ступені ў Германіі і Швецыі і апынуўся на 3 пазіцыі ў Японіі і Італіі. Праз 4 дні пасля выхаду пласцінка набыла плацінавы статус у ЗША[32] і ў выніку дэбютавала на 1 месцы ў "Billboard 200" з продажамі ў 1,216,000 копій. Такім чынам, Свіфт стала першай спявачкай у гісторыі, 4 альбома якой за тыдзень распрадаліся з накладам у 1 мільён копій і болей[33].

На прыканцы снежня «Reputation» ужо меў залаты сертыфікат у Вялікабрытаніі і тройчы плацінавы статус у ЗША.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

«Reputation» будзе складацца з 15 трэкаў[34].

Назва Аўтар Прадзюсары Працягласць
1. «…Ready for It?» Taylor Swift, Karl Sandberg, Karl Schuster, Ali Payami Max Martin, Shellback, Ali Payami 3:28
2. «End Game» (разам з Эдам Шыранам і Future) Swift, Edward Christopher Sheeran, Sandberg, Schuster, Nayvadius Wilburn Martin, Shellback 4:04
3. «I Did Something Bad» Swift, Sandberg, Schuster Martin, Shellback 3:58
4. «Don't Blame Me» Swift, Sandberg, Schuster Martin, Shellback 3:56
5. «Delicate» Swift, Sandberg, Schuster Martin, Shellback 3:52
6. «Look What You Made Me Do» Swift, Jack Antonoff, Fred Fairbrass, Richard Fairbrass, Rob Manzoli Antonoff 3:31
7. «So It Goes...» Swift, Sandberg, Schuster, Oscar Görres Martin, Shellback, OzGo 3:47
8. «Gorgeous» Swift, Sandberg, Schuster Martin, Shellback 3:29
9. «Getaway Car» Swift, Antonoff Antonoff 3:53
10. «King of My Heart» Swift, Sandberg, Schuster Martin, Shellback 3:34
11. «Dancing With Our Hands Tied» Swift, Sandberg, Schuster, Oscar Holter Martin, Shellback 3:31
12. «Dress» Swift, Antonoff Antonoff 3:50
13. «This Is Why We Can't Have Nice Things» Swift, Antonoff Antonoff 3:27
14. «Call It What You Want» Swift, Antonoff Antonoff 3:23
15. «New Year's Day» Swift, Antonoff Antonoff 3:55

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Тэйлар была прадстаўленая ў 6 катэгорыях на прэміі MTV Europe Music Awards 2017, улічваючы «Лепшы відэакліп», але ніводнай узнагароды так і не выйграла[36].

Зноскі

  1. Speculation rife over Swift's social media disappearance , News.com.au (August 19, 2017).
  2. Lynch, Joe Taylor Swift Reveals New Album 'Reputation' Coming In Nov., First Single Out Thursday (August 23, 2017). Праверана 23 жніўня 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 Aswad, Jem Taylor Swift's New Single, 'Look What You Made Me Do,' Arrives. Variety (24 Жнівень, 2017). Праверана 24 Жнівень, 2017.
  4. 4,0 4,1 Look what you made us do: Critics slam Taylor Swift's comeback single (англ.) , USA TODAY .
  5. 5,0 5,1 Surprise! Taylor Swift Teases New Song 'Ready for It' — and the Fans Are Already Loving It (en-US), PEOPLE (September 2, 2017).
  6. 6,0 6,1 Kreps, Daniel. Hear Taylor Swift's Assertive New Song '...Ready for It?' , Rolling Stone (September 3, 2017).
  7. 7,0 7,1 Top 40 Rhythmic Future Releases. All Access Media Group. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 23 кастрычніка 2017.
  8. Bailey, Alyssa Taylor Swift Announces a New "Gorgeous" Taylor Swift Song Is Coming (October 19, 2017).
  9. Bailey, Alyssa Taylor Teases New Song, Call It What You Want" (November 2, 2017).
  10. 10,0 10,1 Framke, Caroline With Reputation, Taylor Swift has learned to stop worrying and love capitalism. Vox (August 25, 2017). Праверана 26 жніўня 2017.
  11. Timmothy J., Seppala Feed the Taylor Swift hype machine for a better chance at tickets. Engadget (August 25, 2017). Праверана 26 жніўня 2017.
  12. https://pitchfork.com/news/taylor-swift-details-new-album-reputation/
  13. http://www.metacritic.com/music/reputation/taylor-swift
  14. http://www.telegraph.co.uk/music/what-to-listen-to/taylor-swift-reputation-review-brash-weaponised-pop/?utm_source=dlvr.it
  15. Taylor Swift Premieres ...Ready for It? Music Video (en-US), E! Online .
  16. Bailey, Alyssa Taylor Swift Announces a New "Gorgeous" Taylor Swift Song Is Coming (October 19, 2017).
  17. Bailey, Alyssa Taylor Teases New Song, Call It What You Want" (November 2, 2017).
  18. http://www.aficia.info/actualite-musique/taylor-swift-propose-end-game-aux-radios-francaises-titre-partage-ed-sheeran-future/131857
  19. http://www.billboard.com/amp/articles/columns/country/8039304/taylor-swift-new-years-day-reputation-country-radio
  20. http://www.elle.com/culture/music/a13021709/taylor-swift-just-hosted-her-first-reputation-listening-party-in-london/
  21. http://www.tennessean.com/story/entertainment/music/2017/10/30/taylor-swift-threw-secret-party-fans-nashville/813384001/
  22. http://www.billboard.com/articles/columns/pop/8007096/taylor-swift-reputation-secret-sessions-los-angeles-jack-antonoff
  23. http://www.billboard.com/articles/columns/pop/8006658/taylor-swift-reputation-secret-session-rhode-island
  24. http://abcnews.go.com/story?id=50973344
  25. https://fansided.com/2017/11/12/taylor-swift-snl-songs-highlights-video/
  26. https://taylorswift.com/news/295865
  27. https://vk.com/wall-57721072_1048229
  28. http://www.officialcharts.com/chart-news/taylor-swifts-reputation-is-heading-for-number-1-on-the-uks-official-albums-chart__20994/
  29. http://www.officialcharts.com/chart-news/taylor-swift-claims-her-third-number-1-on-the-official-albums-chart__21040/
  30. https://nztop40.co.nz/chart/albums?chart=4416
  31. http://fyimusicnews.ca/articles/2017/11/20/taylor-swifts-reputation-now-platinum-album
  32. http://www.billboard.com/articles/columns/chart-beat/8038287/taylor-swift-reputation-sold-105-million-copies-first-four-days
  33. https://www.billboard.com/articles/columns/chart-beat/8038287/taylor-swift-reputation-sold-105-million-copies-first-four-days
  34. "reputation" by Taylor Swift on iTunes (англ.) . iTunes. Праверана 25 жніўня 2017.
  35. Reputation (Japan Deluxe Edition) [w/ DVD, Limited Edition Taylor Swift CD Album ] , CDJapan .
  36. http://www.mtvema.com/ru-ru