Карл Вялікі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
RedBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: lij:Carlomagno
Радок 101: Радок 101:
{{Link GA|ja}}
{{Link GA|ja}}
{{Link GA|lt}}
{{Link GA|lt}}

[[af:Karel die Grote]]
[[af:Karel die Grote]]
[[als:Karl der Große]]
[[als:Karl der Große]]
Радок 161: Радок 162:
[[lb:Karel de Groussen]]
[[lb:Karel de Groussen]]
[[li:Karel de Groete]]
[[li:Karel de Groete]]
[[lij:Carlomagno]]
[[lt:Karolis Didysis]]
[[lt:Karolis Didysis]]
[[lv:Kārlis Lielais]]
[[lv:Kārlis Lielais]]

Версія ад 19:35, 21 жніўня 2012

Карл Вялікі. Малюнак 16 ст.

Карл Вялікі (742814), кароль франкаў, лангабардаў, герцаг баварскі, пасля захопу Італіі каранаваны як імператар Рымскай імперыі. Паходзіў з дынастыі Каралінгаў. Перажыў двух сваіх законных сыноў і пакінуў сталец трэцяму — Людовіку Набожнаму. Імперыя Карла распалася ў 843, пасля падпісання Вердэнскага дагавора.

Ваенныя поспехі

Франкская імперыя

Войны Карла ставілі за мэту пашырэнне хрысціянскага свету. За часы яго ўладарання франкі зрабілі 53 пахода, 27 з іх узначальваў сам Карл. За перыяд яго кіравання Франкская дзяржава павялічылася ўдвая, і стала імперыяй. Самай працяглай была вайна з саксамі 772804, у выніку якой Саксонія была гвалтоўна хрысціянізаваная і ўключаная ў склад Франкскай дзяржавы. Паходы ў Іспанію супраць арабаў у 778810 прывялі да ўтварэння ў Франкскай дзяржаве Іспанскай маркі на паўночным усходзе Пірынейскага паўвострава. Першы паход аказаўся няўдалым (778), ар’ергард войска быў пры адступленні разбіты загонам баскаў. Граф Роланд, што камандаваў ар’ергардам загінуў (гэтая падзея стала асновай для пазнейшай «Песні пра Роланда»). У 787796 былі заваяваныя населеные аварамі абшары цяперашніх Аўстрыі і Венгрыі. У 785 заваяваная Фрысландыя, у 789 і 812 ажыцяўляліся кампаніі супраць палабскіх славянаў вільцаў.

Рымская карона

У 773 і 774 па запрашэнню папы Адрыяна I Карл зрабіў паходы ў Італію, разбіў лангабардаў, каранаваўся рымскай каронай і пацвердзіў правы папаў на Папскую вобласць. У 800 Карл задушыў паўстанне супраць папы ў Рыме. 25 снежня 800 у Саборы Св. Пятра Папа Леў III каранаваў Карла імператарам. Візантыя адмовілася прызнаваць за Карлам гэты тытул, але пасля вайны 809814 пагадзілася на тое.

Паходы на славян

У 789 годзе Карл здзейсніў экспедыцыю дзеля абароны мекленбургскіх абатрытаў супраць славянскага племя люцічаў (вільцаў). Франкі навялі два маста праз Эльбу, перайшлі раку і пры падтрымцы саюзнікаў разбілі люцічаў. Хоць, паводле летапісаў, тыя абараняліся ўпарта, але выстаяць перад велізарнымі сіламі саюзнікаў не змаглі.

Адміністрацыя і культурная дзейнасць

Палітыка

Евангелле часоў Карла Вялікага

Дзяржаўны лад Карла сведчыць пра надыход феадальнага лада. Вышэйшае дваранства краіны, звязанае з Карлам леннай прысягай, павінна было прыходзіць на вайну з падуладнымі ёй людзьмі. З 789 Карл неаднаразова выдаваў указы якія прадпісвалі кожнаму вольнаму чалавеку знайсці сабе сіньёра, у падпарадкаванні якога ён мусіў служыць. Павялічылася колькасць залежных сялянаў. Імперыя Карла дзялілася на акругі на чале з прызначанымі манархам з мясцовага дваранства, якое валодала адміністрацыйнай і вайсковай уладай. Штогод склікаліся так званыя «майскія палі», соймы вышэйшых прадстаўнікоў свецкай і царкоўнай знаці, на якіх Карл прадстаўляў указы і капітулярыі, што датычыліся ўсіх бакоў жыцця, у тым ліку царкоўнага.

Культура

Карл Вялікі, да канца жыцця заставаўся непісьменным, але надаваў вялікую ўвагу адукацыі. У 787 быў выдадзены ўказ аб стварэнні школаў пры кляштарах, у 789 — аб абавязковай адукацыі ўсяго вольнага мужчынскага насельніцтва (застаўся нявыкананым). Пры двары склаўся вучоны гурток на чале з Карлам, названы Акадэміяй. Усяляк пялегавалася лацінская славеснасць, што дало прычыны гісторыкам назваць эпоху кіравання Карла і яго бліжэйшых пераемнікаў Каралінгскім Адраджэннем. Карл цікавіўся таксама германскімі старажытнасцямі, загадваў запісваць песні і паданні на народных мовах, скласці германскую граматыку.

Жонкі и дзеці

Радаводнае дрэва Каралінгаў. Мініяцюра з рукапісу XII ст.
  • з 768 г. — Хімільтруда (ці Гімільтруда; Himiltrude), дачка Дэвума I (Devum I), графа Бургундскага. Развод.
    • Піпін Гарбаты (Pépin le Bossu; 769/770811). У 792 г. удзельнічаў у змове супраць бацькі, але няўдала. Быў заменчаны бацькам у манастыр.
    • Rothais, (784 — ?)
  • з кастрычніка 783 г. — Фастрада (Fastrade, 76510 кастрычніка 794), дачка ўсходне-франкскага графа Радольфа.
    • Тэтрада (Tétrade, 785853), абатыса Аргенцьель.
    • Гільтруда (Hiltrude, 787 — ?), абатыса Фармацье.

Акрамя шасці жонак вядомыя тры палюбоўніцы Карла Вялікага і некалькі дзяцей-бастардаў.

Шаблон:ПА Шаблон:ПА

Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA