Адрыян I, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Адрыян I
лац.: Hadrianus PP. I
Адрыян I
95-ы Папа Рымскі
1 лютага 772 — 25 снежня 795
Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Стэфан III (IV)

Пераемнік:

Леў III


Прафесія:

ксёндз

Нараджэнне:

700(0700)
Рым, Італія

Смерць:

25 снежня 795(0795-12-25)
Рым, Папская вобласць

Бацька:

Тэадат

Лагатып Вікісховішча Адрыян I на Вікісховішчы
Charlemagne comes to the aid of Pope Adrian I

Адрыян I (772795) — папа рымскі.

Паходзіў са шляхетнай рымскай сям’і. Скарыстаўся барацьбой франкаў і лангабардаў для ўзмацнення папскага прастолу. Церпячы ад лангабардскага караля Дэзідэрыя, Адрыян звярнуўся да Карла Вялікага, які прагнаў лангабардаў у 773, правёў свята Вялікадня ў Рыме ў 774 і павялічыў папскія ўладанні, падораныя Піпінам у 754. За паслугі другога паходу (781) супраць лангабардаў Адрыян зрабіў сыноў Карла Вялікага — Піпіна і Людвіга — каралямі Італіі і Аквітаніі. Падчас іконаборства на Нікейскім саборы (787) Адрыян адстойваў іконапаклоннікаў, але не мог супрацьстаяць рашэнням праціўнікаў іконапаклонства. Разам з франкскай царквой змагаўся з адапціянізмам (Гл.далей Адапціянская спрэчка).[1]

Зноскі

  1. Энц. словарь Брокгауза и Ефрона...

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]