Талін: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Этымалогія: арфаграфія, вікіфікацыя |
|||
Радок 62: | Радок 62: | ||
Мяркуецца, што назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове адбываецца ад слоў «taani linn» («дацкі град»){{крыніца?}} або «tali linn» («зімовы град»){{крыніца?}}. |
Мяркуецца, што назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове адбываецца ад слоў «taani linn» («дацкі град»){{крыніца?}} або «tali linn» («зімовы град»){{крыніца?}}. |
||
Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвай '' |
Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвай ''Калывань'' (магчыма, ад слова Kalevan; гл. [[Калеў]]) або ''Лядзяш'', у скандынаўскіх — ''Лінданісэ'' ({{lang-da|Lyndanisse}}), ''Лінда''. Пазней скандынавы і немцы звалі яго ''Рэваль'' (Reval), магчыма, ад эстонскай назвы [[Адміністрацыйны падзел Эстоніі|мааконда Равала]], у рускім ужыванні — ''Рэвель'' (афіцыйная назва ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] да [[1917]] года). |
||
== Адміністрацыйны падзел == |
== Адміністрацыйны падзел == |
Версія ад 19:10, 3 красавіка 2016
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Талін (эст.: Tallinn; у 1219—1917: шведск.: , ням.: Reval — сталіца Эстоніі. Буйны пасажырскі і грузавы марскі порт.
Этымалогія
Мяркуецца, што назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове адбываецца ад слоў «taani linn» («дацкі град»)[крыніца?] або «tali linn» («зімовы град»)[крыніца?].
Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвай Калывань (магчыма, ад слова Kalevan; гл. Калеў) або Лядзяш, у скандынаўскіх — Лінданісэ (дацк.: Lyndanisse), Лінда. Пазней скандынавы і немцы звалі яго Рэваль (Reval), магчыма, ад эстонскай назвы мааконда Равала, у рускім ужыванні — Рэвель (афіцыйная назва ў Расійскай імперыі да 1917 года).
Адміністрацыйны падзел
Талін уваходзіць у склад павета Хар'ю, утвараючы гарадскі муніцыпалітэт Талін.
У савецкі час горад уключаў чатыры раёна: Калінінскі (быўшы. Копліскі), Ленінскі, Марскі, Кастрычніцкі. Падчас рэформаў мясцовага самакіравання 4 сакавіка 1993 года былі ўтворанныя 8 гарадскіх раёнаў (эст.: linnaosad): Кесклін (Цэнтр), Крыстыйне, Ласнамяэ, Мустамяэ, Ныме (да 1940 года асобны горад), Пірыта, Пых'я-Талін (Паўночны Талін) і Хааберсці.
Кожнай раённай ўправай кіруе старэйшына (эст.: linnaosavanem). Ён прызначаецца гарадской управай па паданні мэра пасля кансультацый з адміністрацыйнымі радамі частак горада. Функцыя адміністрацыйных рад — падрыхтоўка рэкамендацый гарадскому ўраду і камісіям муніцыпалітэта з нагоды кіравання раёнамі.
Геаграфія
Талін знаходзіцца ў Паўночнай Еўропе, на паўднёвым беразе Фінскага заліва, у 80 кіламетрах ад Хельсінкі. Самае вялікае возера Таліна — Юлемістэ (плошча 9,6 км2). Гэта галоўная крыніца пітнай вады горада. Возера Харку — другое па велічыні (плошча 1,6 км2). У адрозненне ад шматлікіх вялікіх гарадоў, адзіная значная рака ў Таліне — Пірыта — размешчаная далёка ад цэнтра горада (цяпер гарадскі раён Пірыта). Басейн ракі знаходзіцца пад аховай з-за яго маляўнічасці.
Па тэрыторыі горада праходзіць вапняковы ўступ (Глінт, або Балтыйска-Ладажскі ўступ). Ён выразна прасочваецца на Таампеа і ў Ласнамяэ.
Найвышэйшая кропка Таліна (64 метра над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым-захадзе горада ў раёне Ныме.
Даўжыня берагавой лініі — 46 кіламетраў. У межах горада яна ўтварае тры вялікіх паўвострава: Коплі, Пальясаары і Какумяэ.
Адукацыя
Вядомыя асобы
- Эвальд Ааў (1900—1939) — кампазітар і харавы дырыжор
- Ота Яўстафіевіч Кацэбу (1788—1846) — расійскі падарожнік.
- Альфрэд Розенберг (1893—1946) — германскі дзяржаўны дзеяч, адзін з ідэолагаў нацызму.
- Пімен Панчанка (1917—1995) — беларускі паэт.
- Арнольд Меры (1919—2009) — эстонскі савецкі дзяржаўны дзеяч.
- Арва Антонавіч Метс (1937—1997) — рускі паэт.
- Ану Кааль (нар. 1940) — эстонская спявачка.
- Андрэй Сяргеевіч Батычка (нар. 1985) — расійскі акцёр і рэпер.
- Томас Іаган Зеебек (1770—1831) — нямецкі фізік.
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА |
- Сайт горада Талін (руск.) (эст.) (англ.) (ням.) (шведск.) (фін.)
- Digital Tallinn — віртуальны тур па талінскім Старым горадзе
- Сайт Ласнамяэскай часткі горада Таліна
- Талінскі порт (англ.), (эст.)
- Віртуальны Талін на сайте VirtualGuide.ru (руск.)