Эвер Банега: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
афармленне |
→Дасягненні: абнаўленне звестак |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
'''«Валенсія»''': |
'''«Валенсія»''': |
||
* Уладальнік [[Кубак Іспаніі па футболе|Кубка Іспаніі]]: 2008 |
* Уладальнік [[Кубак Іспаніі па футболе|Кубка Іспаніі]]: 2008 |
||
'''«Севілья»''': |
|||
* Пераможца [[Ліга Еўропы УЕФА|Лігі Еўропы]] (2): [[Ліга Еўропы УЕФА 2014/2015|2015]], [[Ліга Еўропы УЕФА 2015/2016|2016]] |
|||
=== Міжнародныя === |
=== Міжнародныя === |
Версія ад 00:27, 19 мая 2016
| ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Эвер Максімільяна Давід Банега | |||||||||||||||
Мянушка | El tanguito, El negro, El everito | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 чэрвеня 1988[1][2][…] (35 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Аргенціна | |||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Севілья | |||||||||||||||
Нумар | 19 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́вер Максімілья́на Даві́д Бане́га (ісп.: Éver Maximiliano David Banega; 29 чэрвеня 1988, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Севілья» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Кар'ера
«Бока Хуніярс»
Банега з'яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Бока Хуніярс». У дарослую каманду патрапіў пасля сыходу асноўнага цэнтральнага паўабаронцы клуба Фернанда Гага ў «Рэал Мадрыд» і, нягледзячы на сваю маладосць, паспяхова яго замяніў. Дэбют Банегі ў аргенцінскай лізе адбыўся 10 лютага 2007 года ў пераможным для «Бокі» матчы супраць «Банфілда». У першы ж год выступаў за клуб стаў адным з ключавых ігракоў «Бокі» і прыцягнуў да сябе ўвагу селекцыянераў вядучых клубаў Еўропы, сярод якіх у СМІ называліся «Барселона», «Мілан» і «Ювентус»[3][4]. Акрамя таго, Банега стаў рэгулярна выклікацца ў моладзевую зборную Аргенціны, у складзе якой стаў пераможцам чэмпіянату свету 2007 сярод ігракоў да 20 гадоў.
«Валенсія»
5 студзеня 2008 года Банега падпісаў з іспанскай «Валенсіяй» кантракт на пяць з паловай гадоў. За яго пераход «Валенсія» заплаціла 18 мільёнаў еўра[5]. Ужо праз 8 дзён Банега дэбютаваў за клуб у матчы чэмпіянату Іспаніі супраць «Атлетыка», выйшаўшы на замену пасля перапынку і адгуляўшы ўвесь другі тайм. У дэбютным сезоне ў Іспаніі Банега згуляў 12 матчаў у Ла Лізе і дапамог «Валенсіі» перамагчы ў Кубку Іспаніі.
У сезоне 2008/09 гуляў у арэндзе за мадрыдскі «Атлетыка», затым вярнуўся ў склад «кажаноў». Але ў сезоне 2010/11 месца Эвера ў стартавым складзе «Валенсіі» сумневу ўжо не мянялася. Ён быў задзейнічаны трэнерам Унаі Эмеры галоўным чынам на пазіцыі плэймэйкера, але таксама адпрацоўваў і ў абароне каманды.
У лютым 2012 года Банега атрымаў траўму, з-за якой ён прапусціў не менш за 6 месяцаў — пералом сцёгнавай косці[6]. Інцыдэнт адбыўся на заправачнай станцыі: аргенцінец забыўся паставіць аўтамабіль на ручны тормаз, і той праехаў яму па назе[7].
У жніўні 2014 года Банега перайшоў у «Севілью», падпісаўшы кантракт на два гады з магчымасцю яго падаўжэння яшчэ на адзін год. Сума трансферу склала 2,5 млн еўра[8].
Міжнародная кар'ера
6 лютага 2008 года Банега дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргенціны ў таварыскім матчы супраць зборнай Гватэмалы, які быў пераможаны аргенцінцамі з лікам 5:0. У чэрвені 2008 года ён быў уключаны ў заяўку зборнай Аргенціны на Алімпійскія гульні ў Пекіне.
Дасягненні
Клубныя
«Бока Хуніярс»:
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2007
«Валенсія»:
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2008
«Севілья»:
- Пераможца Лігі Еўропы (2): 2015, 2016
Міжнародныя
Аргенціна:
Зноскі
- ↑ Éver Banega // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Éver Banega // FBref.com
- ↑ «Барселона» пополнила список претендентов на Ивановича. championat.ru
- ↑ «Милан» предлагал за Банегу £ 7 млн. championat.ru
- ↑ «Валенсия» достигла договорённости о переходе Банеги. championat.ru
- ↑ Банега выбыл на полгода. football.ua
- ↑ Полузащитник "Валенсии" Эвер Банега получил повреждение по дороге домой с тренировки. soccer.ru
- ↑ Banega se marcha al Sevilla por 2,5 millones. Marca
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эвер Банега
- Старонка на афіцыйным сайце «Валенсіі»
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Прафайл на сайце transfermarkt.co.uk
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Расарыа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Аргенціне
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Севілья
- Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз
- Ігракі ФК Валенсія
- Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
- Ігракі ФК Бока Хуніярс
- Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
- Алімпійскія чэмпіёны па футболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года