Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 19: Радок 19:
[[8 лістапада]] [[2011]] года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «[[Звязда (газета)|Звязда]]». З лістапада 2012 года — адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар [[Выдавецкі дом «Звязда»|Выдавецкага дома «Звязда»]]. З кастрычніка 2011 года адначасова з’яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення дзяржаўнага [[Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)|Саюза пісьменнікаў Беларусі]].
[[8 лістапада]] [[2011]] года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «[[Звязда (газета)|Звязда]]». З лістапада 2012 года — адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар [[Выдавецкі дом «Звязда»|Выдавецкага дома «Звязда»]]. З кастрычніка 2011 года адначасова з’яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення дзяржаўнага [[Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)|Саюза пісьменнікаў Беларусі]].


З [[15 снежня]] [[2016]] года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі. [[28 верасня]] [[2017]] года быў прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 28 верасня 2017| url = http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=P31700351&p1=1| копія = | дата копіі = | загаловак = Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 351 «Об А. Н. Карлюкевиче»| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь| дата доступу = | мова = ru| каментар = }}</ref>. Заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года.
З [[15 снежня]] [[2016]] года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі. [[28 верасня]] [[2017]] года быў прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 28 верасня 2017| url = http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=P31700351&p1=1| копія = | дата копіі = | загаловак = Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 351 «Об А. Н. Карлюкевиче»| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь| дата доступу = | мова = ru| каментар = }}</ref>. З 2020 года галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка».


== Творчасць ==
== Творчасць ==

Версія ад 14:02, 21 ліпеня 2020

Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Міністр інфармацыі Беларусі
28 верасня 2017 — 4 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Лілія Ананіч
Пераемнік Ігар Луцкі

Нараджэнне 6 студзеня 1964(1964-01-06) (60 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны служачы, публіцыст, краязнаўца, палітык, літаратар, функцыянер
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера публіцыстыка[1], літаратуразнаўства[1], рэгіяналістыка[d][1] і палітыка[1]
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Але́сь Мікала́евіч Карлюке́віч (нар. 6 студзеня 1964, в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2017—2020).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна. Бацька — Мікола Карлюкевіч — працаваў у мясцовым калгасе рабочым, маці (дзявочае прозвішча Ладуцька) была настаўніцай малодшых класаў. Старэйшая на 5 гадоў сястра Людміла займалася выхаваннем[2].

У пачатковую школу Алесь Карлюкевіч хадзіў у Зацітавай Слабадзе, а сярэднюю скончыў у Пухавічах.

Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссия» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.

8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова з’яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення дзяржаўнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 15 снежня 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі. 28 верасня 2017 года быў прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[3]. З 2020 года галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка».

Творчасць

Аўтар шэрагу краязнаўчых кніг. У тым ліку:

  • «Вяртанне да… Беларусі» (1994),
  • «За Цітаўкаю — Слабада» (1997),
  • «Літаратурная карта Пухаўшчыны» (1998),
  • «Далёкія і блізкія суродзічы» (1999),
  • «Ігуменскі блакнот» (2000),
  • «Рэкі і азёры ў паэзіі Рыгора Барадуліна» (2000),
  • «І векавечны толькі край» (2000),
  • «Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняе» (2001),
  • «Былое маё ажывае» (2002),
  • «Блонь» (2007, у сааўтарстве з Б. Зубкоўскім),
  • «Зацітава Слабада» (2007),
  • «Сцежкамі Ігуменшчыны» (2008),
  • «Старонкі радзімазнаўства: Мясціны. Асобы: краязнаўчыя нарысы» (Мн.: Звязда, 2013),
  • «Прыгоды Шубуршуна» (2013)
  • «Новыя прыгоды Шубуршуна» (2014)
  • «Братэрства» (2014)

Погляды

У красавіку 2019 года ў інтэрв’ю газеце «Народная Воля» выказаўся супраць пашырэння беларускай мовы: «…Скажу прама і адкрыта, безумоўна, разумеючы, што выклічу шмат крытычных заўваг. Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася…»[4].

Прызнанне

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. https://nastgaz.by/ales-karlyukevich-vazhna-uves-chas-zastavatstsa-u-kantekstse/
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 351 «Об А. Н. Карлюкевиче» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
  4. Карлюкевіч пра беларусізацыю: Лепш скіраваць сілы на тое, каб беларуская мова ў СМІ была ўнармаванай, правільнай. nashaniva.by (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 13-5-2019. Праверана 13-5-2019.

Літаратура

  • Карп, А. Жывыя паштоўкі// Роднае слова. — 2010, N 5 — с. 111.
  • Марціновіч А. Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 397.
  • Чыгрын, С. Па Беларусі з «Радзімазнаўствам». // Маладосць, 2011. — N 11 — с. 72 — 73.

Спасылкі