Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Слуцк): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
|Беларуская назва = Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў
|Беларуская назва = Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў
|Арыгінальная назва =
|Арыгінальная назва =
| Выява =Słucak, Uścinaŭskaja, Bernardynski. Слуцак, Усьцінаўская, Бэрнардынскі (J. Kruher, 1921).jpg
| Выява =Бернардзінскі касцёл у Слуцку 1921.jpg
| Подпіс выявы =Малюнак Касцёла Святога Антонія, зроблены [[Янкель Мордухавіч Кругер|Я. Кругерам]] у 1921 годзе падчас этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі
| Подпіс выявы =Малюнак Касцёла Святога Антонія, зроблены [[Янкель Мордухавіч Кругер|Я. Кругерам]] у 1921 годзе падчас этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі
| Шырыня выявы =
| Шырыня выявы =

Версія ад 18:08, 12 лютага 2021

Касцёл
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў
Малюнак Касцёла Святога Антонія, зроблены Я. Кругерам у 1921 годзе падчас этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі
Малюнак Касцёла Святога Антонія, зроблены Я. Кругерам у 1921 годзе падчас этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі
53°01′41,80″ пн. ш. 27°33′31,90″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Паставы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Заснавальнік Самуэль Аскерка
Дата заснавання 1734
Дата скасавання 1832
Стан не дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Антонія і кляштар бернардзінцаў — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя[1], размешчаны ў Слуцку.

Гісторыя

Кляштар бернардзінцаў

Манахі-бернардзінцы прыбылі ў Слуцк з Нясвіжа ў 1661 годзе. Яны ўжо мелі ва ўласнасці зямельны ўчастак, які знаходзіўся на беразе Случы, насупраць старога замка. Гэтыя землі ім перадаў староста мазырскі Самуэль Аскерка, выкупіўшы іх з дазволу слуцкага князя Багуслава Радзівіла. Тут яны пабудавалі драўляны касцёл, капліцу і двухпавярховы кляштарны корпус, які прымыкаў да яго. Паводле адных крыніц, будаўніцтва мураванага будынка кляштара пачалося ў 1770 годзе, паводле іншых — у 1793. У 1812 годзе замест згарэлага драўлянага касцёла быў пабудаваны цагляны храм[2].

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў слуцкі бернардзінскі кляштар быў зачынены і выкарыстоўваўся як казарма. Касцёл кляштара быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Бернардзінцаў са Слуцка перавялі ў Нясвіж, а з 1860 года яны спынілі сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Бернардзінцы пакінулі ў Слуцку значны след у розных сферах жыцця, у тым ліку вывелі знакаміты гатунак грушы — «Слуцкую бэру»[3].

У 1852 годзе касцёл вернуты каталікам. Дзейнічаў ён да 1933 года. А ў былым кляштарным будынку пасля рэвалюцыі размяшчаўся павятовы ваенкамат. Пазней там быў арганізаваны ваенны шпіталь.

У другой палове XX стагоддзя ў склепе кляштара быў знойдзены нямецкі архіў часоў Другой сусветнай вайны, месцазнаходжанне якога ў наш час невядома[2].

Мураваны аднапавярховы кляштарны комплекс са склепам і падоўжанай цэнтральнай часткай стаяў на вуліцы Казачай (зараз — Чырвонаармейская). У скляпах пад кляштаром знаходзіліся пахаванні слуцкіх князёў Радзівілаў, а ў касцёле яшчэ ў канцы XIX стагоддзя (па ўспамінах сучаснікаў) захоўвалася спецыяльная скрыначка з сэрцам князя Гераніма Радзівіла. Памёр ён у Польшчы, там і быў пахаваны, аднак сэрца яго прывезлі ў Слуцк, які ён вельмі любіў[4].

Архітэктура

Касцёл Святога Антонія

Цагляны касцёл Святога Антонія з рысамі барока меў даволі сціплы знешні выгляд: прамавугольны ў плане аб'ём, тры алтары, арган[4].

Зноскі

Спасылкі