Лондан: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Sir Ksandr (размовы | уклад) др арфаграфія |
→Выдатныя асобы: дапаўненне |
||
Радок 154: | Радок 154: | ||
* [[Алан Матысан Цьюрынг]] |
* [[Алан Матысан Цьюрынг]] |
||
* [[Рэйчэл Вайс]] |
* [[Рэйчэл Вайс]] |
||
* [[Хелена Бонэм Картэр]] |
|||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
Версія ад 13:51, 30 верасня 2011
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ЛОНДАН (англ.: London, лац.: Londinium), буйнейшы горад Англіі і Вялікабрытаніі, сталіца краіны. Па колькасці насельніцтва (8 млн. чалавек) займае 21-е месца ў свеце і 1-е ў Еўрапейскім саюзе.
Лондан адыгрывае вядучую ролю ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікабрытаніі. Разам з Нью-Йоркам і Токіо належыць да сусветных гарадоў першай катэгорыі.
Два цэнтральныя районы: Сіці (дзелавы цэнтр) і Вэстмінстэр (адміністрацыйны цэнтр).
У горадзе знаходзяцца чатыры аб'екты Сусветнай спадчыны: Лонданскі Таўэр, гістарычнае паселішча ў Грынвічы, Каралеўскі батанічны сад і частка Вэстмінстэра з Вэстмінстэрскім палацам, Вэстмінстэрскім абацтвам і царквой святой Маргарыты.
Насельніцтва
У выніку індустрыялізацыі насельніцтва Лондана імкліва расло ў 19-м — пачатку 20 стагоддзя. У гэты час Лондан стаў буйнейшым горадам свету і заставаўся ім да 1925, калі Нью-Йорк пераўзышоў яго па колькасці жыхароў. Піку насельніцтва горад дасягнуў у 1939, непасрэдна перад пачаткам Другой сусветнай вайны, — яно склала 8,6 млн. чалавек. На сёняшні дзень насельніцтва ў гарадской рысе дасягае 7,5 млн. чалавек, а насельніцтва агламерацыі ацэньваецца ў 12-14 млн. чалавек.
Па падліках 2006, 70% жыхароў Лондана — еўрапеоіды, каля 13% — выхадцы з Паўднёвай Азіі, 11% — негроіды, 1,5% — кітайцы. Па краінах паходжання: брытанцаў — 5,2 млн. чалавек, індыйцаў — 172 тыс., ірландцаў — 157 тыс., бенгальцаў — 84 тыс., ямайцаў — 80 тыс., нігерыйцаў — 69 тыс., пакістанцаў — 67 тыс., кенійцаў — 66 тыс. чалавек.
Пераважная большасць лонданцаў — 58% — хрысціяне, 15% — нерэлігійныя, 9% — мусульмане, 4% — індуісты.
Эканоміка
Лондан дае каля 20% ВУП Вялікабрытаніі (450 млрд. долараў, 2005), а лонданская агламерацыя — прыкладна 30% (670 млрд. долараў, 2005). Лондан — адзін з галоўных фінансавых цэнтраў свету і разам з Нью-Йоркам — адзін з важнейшых цэнтраў міжнародных фінансаў, у горадзе размяшчаюцца аддзяленні больш за 480 замежных банкаў (найбольшы паказчык сярод усіх гарадоў свету).
Звыш паловы са ста буйнейшых кампаній Вялікабрытаніі і больш за 100 з 500 вядучых кампаній Еўропы маюць штаб-кватэры ў цэнтральным Лондане.
Лондан штогод наведваюць 15 млн. турыстаў, што робіць яго другім (пасля Парыжа) сярод самых наведваемых гарадоў свету. Порт Лондана — другі па велічыні ў Вялікабрытаніі з грузаабаротам 53 млн. тон у год.
Транспарт
Чыгуначны транспарт
Лонданскі метрапалітэн — старэйшы (з 1863) і другі па працягласці ліній метрапалітэн свету. Сістэма налічвае 270 станцый і складаецца з некалькіх прыватных кампаній-аператараў. Метро Лондана штогод перавозіць 1 млрд пасажыраў.
Горад мае таксама шчыльную наземную сетку прыгарадных цягнікоў, асабліва ў сваёй паўднёвай частцы, дзе падземны чыгуначны транспарт адносна менш развіты.
З 2007 хуткі цягнік Eurostar звязвае Лондан з Лілем, Парыжам і Бруселем. Магчымасць дасягнуць гэтыя гарады за дзве гадзіны робіць Лондан бліжэйшым у транспартных адносінах да кантынентальнай Еўропы, чым да астатняй Вялікабрытаніі. Першы хуткасны цягнік унутры Вялікабрытаніі Лондан—Кент пачаў курсіраваць у 2009.
Лонданскі вакзал Ватэрлоа (англ.: Waterloo Station) — самы загружаны чыгуначны вакзал у Лондане і ва ўсёй Вялікабрытаніі.
Аўтамабільны транспарт
Аўтобусная сетка Лондана — буйнейшая ў свеце: 8 тысяч аўтобусаў на 700 маршрутах, працуючы кругласутачна, перавозяць 6 млн пасажыраў у дзень. Чырвоныя двухпавярховыя аўтобусы «дабл-дэкеры» сталі адной з візітных картак транспарту горада, разам з чорнымі таксі «кэбамі» і «падземкай» (Tube).
Паветраны транспарт
Лондан — буйнейшы паветраны порт свету. Восем аэрапортаў маюць слова Лондан у сваёй назве. Аэрапорт «Хітроў» у заходняй частцы горада з'яўляецца самым вялікім міжнародным аэрапортам у свеце. У 2008 адкрыты яго пяты тэрмінал, распрацоўваецца праект шостага.
Адукацыя
Лондан — месца размяшчэння мноства універсітэтаў, у якіх навучаецца больш за 370 тысяч чалавек, у тым ліку дзесяткі тысяч замежных студэнтаў з амаль 160 краін. Універсітэты Лондана ўмоўна падзяляюцца на дзве групы: вышэйшыя навучальныя ўстановы, што фарміруюць Лонданскі універсітэт, і іншыя ВНУ, у тым ліку былыя палітэхнічныя інстытуты (якім пасля 1992 быў нададзены статус універсітэтаў).
Лонданскі універсітэт, у якім адначасова навучаецца звыш 125 тысяч чалавек, з'яўляецца буйнейшым універсітэтам Вялікабрытаніі і Еўропы. Ён складаецца з 19 коледжаў і 12 інстытутаў, у ліку якіх такія славутыя ўстановы як Кінгз коледж Лондан, Лонданская школа эканомікі і палітычных навук, Інстытут адукацыі, Школа ўсходніх і афрыканскіх даследванняў, Лонданская школа гігіены і трапічнай медыцыны.
Спорт
Лондаў быў месцам правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 1908 і 1948. У ліпені 2005 яму было даверана правядзенне ў 2012 летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.
Найбольш папулярны від спорта ў Лондане — футбол. У горадзе размяшчаюцца трынаццаць клубаў, пяць з якіх гуляюць у Прэм'ер-лізе: Arsenal, Chelsea, Fulham, Tottenham Hotspur і West Ham United.
Папулярнасцю карыстаюцца таксама рэгбі, крыкет, тэніс. Сярод штогадовых сусветнавядомых спаборніцтваў, што праводзяцца ў Лондане — тэнісны турнір ва Уімблдоне і веславанне па Тэмзе каманд Оксфарда і Кембрыджа.
Культура
Выбітныя мясціны
Класічная музыка
Лонданскі сімфанічны аркестр, Лонданскі філарманічны аркестр, Каралеўскі філарманічны аркестр, Сімфанічны аркестр Бі-Бі-Сі — толькі частка той магутнай індустрыі выканання класічнай музыкі, якая базіруецца ў брытанскай сталіцы. Каралеўская опера і Каралеўскі балет размяшчаюцца ў Каралеўскім оперным тэатры ў Ковент-гардэн. Камерная музыка выконваецца ў Пёрсел-рум і Вігмар-хол.
Папулярная музыка
Лонданская рок-сцэна дала свету паміж іншымі Iron Maiden, The Clash, Led Zeppelin, The Sex Pistols, The Who, Pink Floyd, Queen, Blur, Coldplay, Radiohead, Oasis. Сярод сусветна вядомых лонданскіх музыкантаў і спевакоў іншых жанраў — Adele, Amy Winehouse (соўл), The Sugababes, Leona Lewis, Taio Cruz, Jay Sean (R&B) і інш.
Тэатры
Тры тузіны камерцыйных тэатраў Лондана сканцэнтраваны пераважна ў заходняй частцы горада. Сярод даціруемых дзяржавай — Нацыянальны тэатр, Каралеўская Шэкспіраўская кампанія, Глобус (сучасная рэканструкцыя славутага шэкспіраўскага тэатра), Тэатр каралеўскага двара, Олд Вік і Янг Вік.
Музеі
У больш як 240 музеях горада захоўваюцца шматлікія культурныя каштоўнасці, створаныя, купленыя ці нарабаваныя па свеце англічанамі за стагоддзі. Сярод найбольш значных — Брытанскі музей (выяўленчае мастацтва з усяго свету), Музей Вікторыі і Альберта (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), Нацыянальная галерэя (заходняе мастацтва), Музей натуральнай гісторыі (краязнаўчы), Музей навукі, Музей імперыялістычнай вайны (ваенны музей, экспазіцыя якога ахоплівае і больш познюю гісторыю, у тым ліку сучасныя ваенныя канфлікты), Нацыянальны марскі музей, Музей Лондана.
Начное жыццё
Пабы, клубу (накшталт Ministry of Sound), музычныя пляцоўкі (Shepherds Bush Empire, Brixton Academy і інш.) задаюць асаблівы рытм жыцця некалькіх пакаленняў лонданцаў і назіральнікаў з іншых куткоў свету. Начное жыццё іншых вялікіх гарадоў у розных кутках свету ў значнай ступені знаходзіцца пад лонданскім субкультурным уплывам.
Уплыў
Натхненне Лонданам заўважнае ў многіх гарадах свету, найбольш — у Мумбаі (Бамбеі), дзе інфраструктура і транспартная сістэма пабудаваны па лонданскім узоры. Шмат мумбайскіх вуліц носяць тыя ж назвы, што і вуліцы Лондана.
Выдатныя асобы
- Джэфры Чосер
- Аўгустус П'юджын
- Гільберт К. Чэстэртан
- Аляксандр Поп
- Вірджынія Вульф
- Мэры Шэлі
- Алан Матысан Цьюрынг
- Рэйчэл Вайс
- Хелена Бонэм Картэр
Гл. таксама
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лондан