Перайсці да зместу

Кары (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кары
спадарожнік Сатурна
Дата адкрыцця 4 студзеня 2006
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 22 350 000 км
Эксцэнтрысітэт 0,478
Перыяд абарачэння −1 233,6 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Атмасфера няма

Карынерэгулярны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн XLV.

Быў выяўлены на фотаздымках ў перыяд з 4 студзеня па 30 красавіка 2006 Скотам Шэпардам, Дэвідам Джуітам, Джэнам Кліна, Браянам Марсдэнам, апублікаваны 26 чэрвеня 2006 г.. Першапачаткова прысвоена часовае абазначэнне S/2006 S 2. У красавіку 2007 года афіцыйна прысвоена імя ўладара вятроў са скандынаўскай міфалогіі.

Кары здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна на адлегласці ў сярэднім 22.118.000 км за 1234 дня. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,478, пры гэтым нахіл арбіты да экліптыкі складае 156,3 °.