Перайсці да зместу

Англійская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Англійская Вікіпедыя
англ.: English Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL en.wikipedia.org (англ.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова англійская
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 15 студзеня 2001[1]
Колькасць артыкулаў 6 854 084
Колькасць выяў 920 676
Колькасць старонак 61 042 843
Колькасць правак 1 230 490 912
Зарэгістраваных удзельнікаў 47 691 558
Актыўных удзельнікаў 113 883
Адміністратараў 855
Глыбіня 1 260
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Англійская Вікіпедыя (англ.: English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі на англійскай мове. Адкрыта 15 студзеня 2001. У сакавіку 2006 дасягнула мільёна артыкулаў, 9 верасня 2007 напісаны 2-мільённы, а 17 жніўня 2009 3-мільённы артыкул. Англійская версія Вікіпедыі з'яўляецца самай аб'ёмнай сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Англійская Вікіпедыя мае перавагу перад іншымі моўнымі раздзеламі за кошт магчымасці выкарыстоўваць матэрыялы 11 выдання Encyclopædia Britannica.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У ноч на 18 студзеня 2012 года Англійская Вікіпедыя ўпершыню ў гісторыі была часова заблакіравана на 24 гадзіны ў знак пратэсту супраць новага законапраекта SOPA, занесенага ў Кангрэс ЗША, які паводле меркавання праціўнікаў гэтага законапраекта абмяжуе свабоду інфармацыі, у тым ліку і ў Вікіпедыі, пашырыўшы магчымасці праваахоўных органаў ЗША і праваўладальнікаў у рамках абароны аўтарскага права ў барацьбе з правайдарамі і іншымі ўдзельнікамі дзейнасці ў Інтэрнэце. Тэхнічна блакіроўка была рэалізавана з дапамогай JavaScript, таму для абыходу блакіроўкі досыць адключыць падтрымку JavaScript у браўзеры ці ж адключыць падтрымку JavaScript толькі ў дамене wikipedia.org з дапамогай надбудоў браўзера, напрыклад, NoScript.

Па стане на 18 ліпеня 2024, 9:47 (UTC) англійская Вікіпедыя ўтрымлівае 6 854 084 артыкулы, гэта на 736 908 артыкулаў больш за другі моўны раздзел Вікіпедыі — себуанскую Вікіпедыю. У англійскай Вікіпедыі зарэгістраваны 47 691 558 удзельнікаў, з іх 113 883 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 855 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульны лік правак складае 1 230 490 912.

  1. The Early History of Nupedia and Wikipedia: A Memoir - Slashdot — 2005. Праверана 30 снежня 2023.