Перайсці да зместу

Андрэй Віктаравіч Скорабагацька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Скорабагацька
Поўнае імя Андрэй Віктаравіч Скорабагацька
Нарадзіўся 19 ліпеня 1968(1968-07-19) (56 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1986—1995 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік/Беларусь Дняпро (Магілёў) 297 (76)
1996 Беларусь МПКЦ (Мазыр) 26 (8)
1997 Беларусь Трансмаш (Магілёў) 11 (2)
1998—1999 Беларусь Тарпеда-Кадзіна (Магілёў) 34 (7)
1999 Беларусь Гомель 6 (0)
2000—2004 Беларусь Тарпеда-Кадзіна (Магілёў)
Трэнерская кар’ера
2004—2006 Беларусь Тарпеда-Кадзіна (Магілёў)
2006—2007 Беларусь Камунальнік (Слонім)
2008 Беларусь Дняпро (Магілёў) трэнер
2008—2011 Беларусь Дняпро (Магілёў)
2012—2013 Беларусь Мінск трэнер
2013—2014 Беларусь Мінск
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) трэнер
2016—2017 Беларусь Мінск трэнер
2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) трэнер
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 17)
2020—2021 Беларусь Беларусь (да 19)
2022— Беларусь Нёман (Гродна) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Скорабагацька (нар. 19 ліпеня 1968, Запарожжа, УССР) — беларускі футбаліст (паўабаронца, нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у гродзенскім «Нёмане».

Кар’ера футбаліста

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР горада Запарожжа. З 1986 года доўгі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам першага чэмпіянату незалежнай Беларусі ў 1992 годзе. У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ перамог у Кубку Беларусі і ў чэмпіянаце Беларусі. Пазней вярнуўся ў Магілёў, дзе і завяршыў кар’еру іграка ў 2004 годзе ў складзе «Тарпеда-Кадзіна».

Кар’ера трэнера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе ўзначаліў «Тарпеда-Кадзіна», пасля спынення існавання гэтага клуба стаў трэнерам слонімскага «Камунальніка». У 2008 годзе вярнуўся ў якасці асістэнта ў «Дняпро», які ўзначаліў 8 жніўня таго ж года. Прывёў магілёўскі клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2009, а ў наступным годзе — да раўнда плей-оф Лігі Еўропы. У жніўні 2011 года быў вызвалены ад пасады галоўнага трэнера магілёўскага клуба[1].

У снежні 2012 года стаў старшым трэнерам клуба «Мінск»[2]. У кастрычніку 2013 года, пасля сыходу Вадзіма Скрыпчанкі, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[3]. У якасці выканаўцы абавязкаў давёў клуб да канца сезона.

Пасля заканчэння сезона, у снежні 2013 года, быў зацверджаны галоўным трэнерам «Мінска». У чэрвені 2014 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў[4], але застаўся ў мінскім клубе ў якасці куратара юнацкага футбола. У снежні 2014 года дадаткова стаў трэнерам у штабе моладзевай зборнай Беларусі[5], дзе заставаўся да лістапада 2016 года, калі пакінуў каманду разам з Ігарам Кавалевічам.

У студзені 2016 года вярнуўся ў «Мінск», стаўшы асістэнтам новага галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева[6]. У снежні 2017 года ўслед за Кандрацьевым пакінуў сталічны клуб[7].

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кандрацьева ў бабруйскай «Белшыне»[8]. У кастрычніку 2018 года разам з Кандрацьевым пакінуў бабруйскі клуб[9].

У лютым 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі, складзенай з футбалістаў 2003 года нараджэння[10]. Пазней узначальваў зборную гэтых футбалістаў ужо ў якасці юніёрскай у 2021 годзе.

У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб гродзенскага «Нёмана»[11]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[12].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[13].

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[14][15].

Зноскі

  1. Футбол. Чемпионат Беларуси. Андрей Скоробогатько покинул “Днепр” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2014.
  2. Андрей Скоробогатько пополнил тренерский штаб "Минска" (руск.). football.by (27 снежня 2012). Праверана 30 студзеня 2024.
  3. Вадим Скрипченко расстался с "Минском" и продолжит карьеру в России (руск.). football.by (12 кастрычніка 2013). Праверана 30 студзеня 2024.
  4. «Минск» отправил в отставку главного тренера Андрея Скоробогатько и его помощников (руск.). football.by (3 чэрвеня 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
  5. Андрей Скоробогатько вошел в тренерский штаб "молодежки" (руск.). football.by (9 снежня 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
  6. Скоробогатько и Потапов вошли в тренерский штаб Кондратьева в "Минске" (руск.). football.by (16 студзеня 2016). Праверана 30 студзеня 2024.
  7. Александр Лухвич: "Многих дублеров собираемся перевести в основной состав «Минска» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Георгий Кондратьев официально возглавил "Белшину" (руск.). football.by (8 студзеня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  9. Кондратьев покинул пост главного тренера "Белшины" (руск.). football.by (24 кастрычніка 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  10. Андрей Скоробогатько возглавил юношескую (U-17) сборную Беларуси (руск.). football.by (8 лютага 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
  11. Андрей Скоробогатько вошел в тренерский штаб "Немана" (руск.). football.by (18 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  12. Два ассистента Игоря Ковалевича продолжат работу в его штабе (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.
  13. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO (руск.). by.tribuna.com.
  14. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  15. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.