Арабаўшчына
Аграгарадок
Арабаўшчына
| ||||||||||||||||||||||
Ара́баўшчына[1] (трансліт.: Arabaŭščyna, руск.: Арабовщина) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана на шашы Р5, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Гарадзішча, за 14 км на поўнач ад Баранавіч.
Непадалёк размяшчаецца Калдычэўскае возера.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пад 1883 годам пазначана як сяленне ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні, мелася капліца. У 1887 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета працаваў хлебазапасны магазін.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 21 чэрвеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[3], да 19 мая 1986 года — у склад Мядзеневіцкага сельсавета, да 26 чэрвеня 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета.
23 мая 1996 года непадалёку ад Арабаўшчыны разбіўся самалёт, якім кіраваў ваенны лётчык Уладзімір Карват, пасмяротна ўдастоены звання Герой Беларусі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 49 двароў, 147 жыхароў (1887)
- 38 двароў, 216 жыхароў (1909)
- 6 дамоў, 31 жыхар (1921)
- 118 жыхароў (1939)
- 354 жыхары (1970)
- 114 падвор'яў, 672 жыхары (1998)
- 226 гаспадарак, 630 жыхароў (2005)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Маецца базавая школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аддзяленне ААТ «Беларусбанк», ФАП, некалькі крамаў.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/%D0%9C%D0%B5%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D1%83_%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D1%80_%D0%A3.%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%B0_%D1%9E_%D0%B2.%D0%90%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%B0%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0_%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%D0%B0.jpg/220px-%D0%9C%D0%B5%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D1%83_%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D1%80_%D0%A3.%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%B0_%D1%9E_%D0%B2.%D0%90%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%B0%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0_%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%D0%B0.jpg)
- У ваколіцах вёскі знаходзіцца бетонныя бліндажы з часоў Першай сусветнай вайны.
- Тры крыжы — помнік трох паходаў палякаў — на ўскрайку лесу за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Узведзены прыкладна ў 1928 годзе. З бетону, выява арла і трох крыжоў.
- Помнік першаму Герою Беларусі лётчыку Уладзіміру Карвату — у цэнтры мястэчка, уяўляе сабой укапаны ў зямлю хвост самалёту.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 13.03.2009 № 101 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арабаўшчына
- Арабаўшчына на Глобусе Беларусі
- Помнік Карвату