Бен Кінгслі
Бен Кінгслі | |
---|---|
Ben Kingsley | |
Імя пры нараджэнні | Крышна Панда Бханджы |
Дата нараджэння | 31 снежня 1943[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Daniela Lavender[d] |
Дзеці | Ferdinand Kingsley[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1966 — цяпер. час |
Кірунак | камедыі Шэкспіра[d] |
Узнагароды |
BAFTA Award for Most Promising Newcomer to Leading Film Roles[d] (1983) London Film Critics Circle Award for Actor of the Year[d] (1983) Los Angeles Film Critics Association Award for Best Actor[d] (1981) Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (1982) British Independent Film Award for Best Performance by an Actor in a British Independent Film[d] (2001) Broadcast Film Critics Association Award for Best Supporting Actor[d] (2001) Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2002) Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму акцёру (2001) |
IMDb | ID 0001426 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Бен Кінгслі (англ.: Ben Kingsley; сапраўднае імя Крышна Панда Бханджы, англ.: Krishna Pandit Bhanji; нар. 31 снежня 1943) — брытанскі акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бен Кінгслі нарадзіўся 31 снежня 1943 года ў Скарбора, графства Іаркшыр. Бацька — урач Рахімтула Харджы Бханджы, гуджарацкага паходжання з Кеніі (у сваю чаргу яго бацька паходзіў з вострава Занзібар); маці — брытанская актрыса і мадэль Ганна Ліна Мэры Гудман, яўрэйскага паходжання[4]. Сваю кар’еру пачаў з тэатральнай сцэны. Па парадзе бацькі ўзяў мілагучны сцэнічны псеўданім. З 1967 года член трупы Каралеўскага Шэкспіраўскага тэатра. Першая роля ў кіно — у фільме «Страх адкрывае дзверы» (1972). Пасля гэтага здымаецца ў тэлесерыялах. У 1982 годзе сыграў у карціне Рычарда Атэнбора «Гандзі», за ролю ў якой быў ганараваны прэміі «Оскар».
Апроч гэтага, намінаваўся на «Оскар» у 2002 годзе за ролю ў фільме «Сексуальнае стварэнне» і праз год за ролю ў фільме «Дом з пяску і смугі».
У 2000 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Брытанскай Імперыі.
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Спіс Шындлера | Schindler's List | Іцхак Штэрн | |
ф | Смерць і дзяўчына | Death and the Maiden | Роберт Міранда | |
ф | Асобіна | Species | Ксаўер Фітч | |
ф | Штучны розум | A.I. Artificial Intelligence | апавядальнік і лідар футурыстычных робатаў | |
ф | Олівер Твіст | Oliver Twist | Фэджын | |
ф | Жалезны чалавек 3 | Iron Man 3 | Трэвар Слэтэры | |
ф | Шан-Чы і легенда дзесяці кольцаў | Shang-Chi and the Legend of the Ten Rings | Трэвар Слэтэры |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ben Kingsley // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sir Ben Kingsley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Big Interview: Sir Ben Kingsley // Yorkshire Post — Leeds: 2013. — ISSN 0963-1496
- ↑ Біяграфія на сайце imdb.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бен Кінгслі
- Бен Кінгслі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Il canto sospeso
- Асобы
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Англіі
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Вялікабрытаніі
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Рыцары-бакалаўры
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Артыстычныя псеўданімы
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»