Бешанковіцкая ГЭС
Бешанковіцкая ГЭС — праектаваная гідраэлектрастанцыя ў Беларусі недалёка ад Бешанковічаў на рацэ Заходняя Дзвіна.
Арыентыровачны ўвод у дзеянне — 2024 год.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадугледжваецца збудаванне гідравузла поймавага тыпу, будынка ГЭС з зачыненай машзалай, жалезабетоннай водазліўной плацінай з плоскімі секцыйнымі засаўкамі для скіду паводкавых вод, аднакамерны суднаходны шлюз для магчымасці забеспячэння рачнога суднаходства. Станцыя будзе мець наступныя параметры: усталяваная магутнасць — 33 МВТ; гадавая выпрацоўка электраэнергіі — 130 млн кВт* ч.; разліковы напор — 9 м.
Агульны кошт праекта — 210 млн долараў ЗША. Рэалізацыя праекта ўскладзена на ГПО «Белэнерга» (РУП «Віцебскэнерга» — заказчык), каардынатарам праекта з’яўляецца Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. У дадзены момант РУП «Віцебскэнерга» вядзе працу па пошуку інвестараў, гатовых узяць удзел у рэалізацыі дадзенага праекта.