Будслаўскі фэст
Будслаўскі фэст | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Гады правядзення | 1992 — цяперашні час |
Краіна | Беларусь |
Горад | в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. |
Мова песень |
беларуская польская руская латынь царкоўнаславянская |
Тэматыка | рэлігійны |
Будслаўскі фэст — штогадовая ўрачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, які захоўваецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца яўлення вернікам Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якое, паводле легенды, адбылося 2 ліпеня 1588 г.[1] 28 лістапада 2018 года фэст уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА[2][3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1992 годзе адбылося першае афіцыйнае масавае паломніцтва да цудатворнай іконы Маці Божай Будслаўскай, у якім паўдзельнічала 45 груп пілігрымаў[4].
2 ліпеня 1996 г. архібіскуп Дамінік Грушаўскі перадаў папскую булу, у якой Маці Божая Будслаўская абвяшчалася апякункай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі[5]. Роўна праз два гады цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі. Каранацыю здзейсніў першы беларускі кардынал, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Казімір Свёнтак. У сваім казанні ён абвясціў Маці Божаю Будслаўскую заступніцай і царыцай Беларусі, а будслаўскі касцёл — нацыянальным санктуарыем[6].
У 2013 г. у Будславе адбылася вялікая юбілейная ўрачыстасць, прысвечаная 400-годдзю здабыцця абраза Маці Божай Будслаўскай[7].
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02 жніўня 2016 г. № 607 Будслаўскі фэст унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[8].
28 лістапада 2018 г. на 13-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА у г. Порт-Луі (Маўрыкій) было прынятае адзінагалоснае рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыянай культурнай спадчыны «Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай („Будслаўскі фэст“)» у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва[9].
Будслаўскі фэст, які распачаўся 2 ліпеня 2021 года, моцна адрозніваецца ад папярэдніх. Гэтым разам вернікі не маюць магчымасць зайсці ў пашкоджаную пажарам базыліку, і таму абраз Маці Божай знаходзіцца на палявым алтары на адкрытым паветры. Апошні раз падобнае было ў 1998 годзе, калі каранавалі будслаўскую ікону[10].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Будслаўскі фэст адбываецца штогод у першую пятніцу і суботу ліпеня. На фэст у Будслаў з'язджаюцца, як правіла, усе біскупы Каталіцкай Царквы Беларусі, вялікая колькасць святароў і прадстаўнікі самых розных манаскіх ордэнаў. Абавязкова ўдзельнічае ва ўрачыстасцях Апостальскі нунцый у Беларусі. Прыязджаюць у Будслаў прадстаўнікі Грэка-Каталіцкага (уніяцкага) духавенства і Праваслаўнай Царквы, а таксама іерархі іншых краін, прадстаўнікі ўрада і мясцовага кіраўніцтва[1].
Будслаў з'яўляецца галоўным аб'ектам паломніцтва католікаў Беларусі. Паломнікамі на Будслаўскі фэст з'яўляюцца вернікі з іншых краін: Расіі, Літвы, Польшчы, Славеніі, Украіны, Італіі, якія прыязджаюць па чыгунцы, на асабістым транспарце, аўтобусамі, якія заказваюць прыходы, па вадзе (на байдарках), на веласіпедах. Аднак найвялікшай павагай карыстаюцца тыя з іх, хто шлях у Будслаў пераадольвае пешшу. Праграма свята ўключае сустрэчу і прывітанне паломнікаў святарамі, Святыя Імшы, якія ідуць адна за адной, начную працэсію са свечкамі, маладзёжнае малітоўнае чуванне, пакланенне найсвяцейшым дарам, гадзіны малітвы Маці Божай, святы Разарый, літанію да Божай Маці і інш[1].
Традыцыю ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай вернікі пераймаюць у сям'і ці праз царкоўныя суполкі. На фэст часта прыязджаюць сем'ямі, прысутнічаюць вернікі рознага ўзросту, што садзейнічае захаванню сувязей паміж пакаленнямі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст»)
- ↑ Celebration in honor of the Budslaŭ icon of Our Lady (Budslaŭ fest) (англ.). ЮНЕСКА (25 лістапада 2018). Праверана 28 лістапада 2018.
- ↑ ЮНЕСКА ўключыла Будслаўскі фэст у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны . Наша Ніва (28 лістапада 2018). Праверана 28 лістапада 2018.
- ↑ Будслаўскі фэст: доўгая дарога да UNESCO
- ↑ Будслаў заварожвае Архівавана 12 кастрычніка 2019.
- ↑ Около 30 тыс. паломников прибудут на Будславский фест
- ↑ Будслаўскі фэст Архівавана 12 кастрычніка 2019.
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Архівавана 29 верасня 2018.
- ↑ Будслаўскі фэст уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва
- ↑ catholic.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сказ пра Будслаўскую сьвятыню: Гісторыя касьцёла і кляштару айцоў бернардынцаў у Будславе // Вера і жыцьцё. 1993. Чэрв. С. 11-12, 21-22.
- Завальнюк Ул. //Будслаўскі касцёл — святыня Беларусі// 1997 г.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Брама да неба: Спеўнік пілігрыма Мінск-Будслаў. — Мн., 2008.
- Будслаўская базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі / Рэд. Ю. Паўлюкевіч. — Мн., 2005.
- Падарожжа ў Будслаў: зборнік. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002
- Кс. Владислав Завальнюк. История Будславской базилики // Pro Christo. 1998.
- Інакенцій Русецкі OFM. Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай // Pro Christo. 2001.
- Ежы Кавальчык. Старажытны алтар // Pro Christo. 2001.
- Национальный санктуарий Матери Божьей Будславской // Сост. о. Виктор Бурлака. 2009 г.
- З любоўю пра Будслаў. Мінск, 2013 г.
- Chodzko I. Domek mojego diadka. Smierc mojego diadka.// Lwow, Warszawa, Krakow, 1926.- S.4-5, 42-47.
- Dzwonkowski R. Kosciol katolicki na Bialorusi — przemiany i problemy // Sprawy Narodowosciowe: Seria nowa. Poznan, 1993. Т. 2 z.1(2). С. 163—176.
Публікацыі ў перыядычных выданнях
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандар Ярашэвіч. Цудадзейны і старажытны // Наша вера. 2001 № 16, 2.
- Аляксандар Ярашэвіч. Роспісы Будслаўскага касцёла // Наша вера. 2001 № 16, 2.
- Iнеса Багдзевич. Жывая вада з-пад каменю граху // Рэспубліка. № 155—156 19/07/2002
- Уладзiмiр Шык. Да Мацi Божай Будслаўскай // Народная Воля № 135 11/07/2002
- В Будслав — поклониться иконе // Витебский Курьер. № 50 05/07/2002
- Анатолий Варавва. Путеводитель / Дороги ведут в Будслав // Путешественник. № 4(164) 2001.
- Галіна Калевіч. З гарачым сэрцам зімою — у Будслаў // Ave Maria 2001 № 1 (68).
- Ольга Надольская. Будслав. История белорусской Ченстоховы // Белорусская деловая газета. № 811 02/08/2000.
- Ирина Бут-Гусаим. Заступница Полесья белорусского // Белорусская деловая газета. № 797 08/07/2000
- Анатоль Клешчук. У Будславе — уся Беларусь // Звязда № 125 (23976) 8/07/2000.
- Василий Грынь. Будслав // Газета Автобизнес — Weekly № 17 (214) 4/05/2000.
- Антон Потоцкий. Будславский ружанец // Советская Белоруссия № 312 (20796) 9/12/2000.
- Ольга Надольская. В Беларуси возрождается паломничество // Газета ИМЯ № 209 15/07/1999.
- Людмила Селицкая. Пришли пилигримы на будславский фест // Советская Белоруссия. № 179 11/07/1998
- Корона для покровительницы Беларуси // Белорусская деловая газета. № 481 06/07/1998
- Ірына Жарнасек. Мы Твае дзеці // Ave Maria 1998 № 8-9 (46-47).
- Ірына Жарнасек. Дзённік пілігрыма да Маці Божай Будсласкай // Ave Maria 1995 № 7-8 (9-10).
- Алесь Высоцкі. У Будславе будзе два фэсты // Рэгіянальная газета.