Перайсці да зместу

Буйніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Буйніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Буйнічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Гузава Аксана Мікалаеўна
Намеснік старшыні Чубкова Алена Сцяпанаўна
Кіраўнік спраў Барсукова Ала Іллінічна
Насельніцтва (2019) 7 005
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Бу́йніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Буйнічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цішоўскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цішоўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дабрасневіцкага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя Сялецкага сельсавета, у склад Пашкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II), у склад Вендаражскага сельсавета — 10 населеных пунктаў (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца), у склад Дашкаўскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)[2]. 17 ліпеня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйнічы, сельсавет перайменаваны ў Буйніцкі[3]. 28 снежня 2010 года ліквідавана станцыя Буйнічы, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад аграгарадка Буйнічы[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 7031 чалавек[5], з іх 92,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 7005 чалавек[7].

У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў (2010 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[8].
Брускі вёска 141 81 133
Буйнічы аграгарадок 1538 468 1596
Станцыя Буйнічы пасёлак 2488 792 2419
Бутрымаўка вёска 13 6 14
Веккер вёска 26 15 29
Галынец 1 вёска 472 197 417
Галынец 2 вёска 138 66 115
Гарадок вёска 164 72 146
Гарадшчына вёска 172 91 199
Дабрасневічы вёска 64 34 68
Зацішша вёска 20 14 17
Ракузаўка вёска 104 63 114
Савасцянавічы вёска 227 91 250
Станцыя Галынец пасёлак ... ... 432
Сташына вёска 27 20 28
Цішоўка вёска 1052 433 1054

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Буйнічы — пасёлак і чыгуначная станцыя.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-12 О переименовании сельсовета Архівавана 22 снежня 2016.
  4. Решение Могилевского районного Совета депутатов от 28.12.2010 г. № 7-18 Об упразднении сельского населенного пункта станция Буйничи и преобразовании деревень Могилевского района в агрогородки Архівавана 20 верасня 2020.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  8. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 118–120.