Бітва за Ірун (1936)
Бітва за Ірун | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
| |||
Дата | 19 жніўня — 5 верасня 1936 | ||
Месца | Ірун, Іспанія | ||
Вынік | перамога нацыяналістаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва за Ірун была вырашальнай бітвай Гіпускааскай аперацыі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Армія нацыяналістаў пад камандаваннем палкоўніка Альфонса Беарлегі захапіла горад Ірун, адрэзаўшы паўночныя правінцыі Гіпускаа, Біская, Сантандэр і Астурыя ад Францыі.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Ірун размешчаны на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Іспаніі, паміж мяжой Францыі і горадам Сан-Себасцьян. У канцы ліпеня Навара, цытадэль карлістаў, была захоплена атрадамі рэкетэ, пасля чаго пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць унесеных у чорны спіс мірных жыхароў[4]. У пачатку жніўня палкоўнік карлістаў Хасэ Сальчага і палкоўнік Альфонса Беарлегі па загадзе генерала Эміліа Мола ўзначалілі наступленне ў бок Іруна[5].
Сілы
[правіць | правіць зыходнік]Сілы палкоўніка Беарлегі былі малалікімі, але ў іх распараджэнні былі 155-мм артылерыйскія гарматы, нямецкія лёгкія танкі, самалёты Junkers Ju 52 і злучэнне з 700 байцоў іспанскага легіёна[2].
Горад абаранялі 3000 рэспубліканцаў, уключаючы апалчэнцаў НКП, астурыйскіх шахцёраў, баскскіх нацыяналістаў і французскіх камуністаў-добраахвотнікаў. Аднак яны былі дрэнна ўзброены і не мелі належнай ваеннай падрыхтоўкі[5].
Бітва
[правіць | правіць зыходнік]11 жніўня караблі нацыяналістаў «Іспанія» (лінкор), «Альмірантэ» (крэйсер) і «Веласка» (эсмінец) пачалі абстрэл горада. Асноўныя баі разгарнуліся на хрыбце Пунца[2].
Французы закрылі мяжу з Іспаніяй 8 жніўня, што прывяло да недахопу боепрыпасаў і харчоў у шэрагах рэспубліканцаў. Калі рэспубліканцы, нарэшце, пакінулі горад, адыходзячыя сілы анархістаў, раз’юшаныя адсутнасцю боепрыпасаў, падпалілі Ірун, каб знішчыць тое, што магло спатрэбіцца нацыяналістам[5].
Палкоўнік Беарлегі быў паранены снайперскай куляй, калі ўвайшоў у горад. Ён адмовіўся лячыць рану і неўзабаве памёр ад гангрэны[6].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Іруна батальёны нацыяналістаў накіраваліся на захад, у бок Сан-Себасцьяна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Gabriel Jackson 1967, p. 273.
- ↑ а б в Antony Beevor 2006, p. 116.
- ↑ Hugh Thomas 2001, p. 364.
- ↑ Paul Preston 2013, p. 179-183.
- ↑ а б в Paul Preston 2013, p. 430.
- ↑ Antony Beevor 2006, p. 117.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Paul Preston. The Spanish Holocaust: Inquisition and Extermination in Twentieth-Century Spain. — W. W. Norton & Company, 2013. — 736 с. — ISBN 978-0393345919.
- Hugh Thomas. The Spanish Civil War. — Modern Library, 2001. — 1136 с. — ISBN 978-0375755156.
- Antony Beevor. The Battle for Spain: The Spanish Civil War 1936-1939. — Penguin Books, 2006. — 592 с. — ISBN 978-0143037651.
- Gabriel Jackson. The Spanish Republic and the Civil War, 1931-1939. — Princeton University Press, 1967. — 578 с. — ISBN 978-0691007571.