Перайсці да зместу

Валянціна Уладзіміраўна Церашкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Уладзіміраўна Церашкова
руск.: Валентина Владимировна Терешкова
Імя пры нараджэнні руск.: Валентина Владимировна Терешкова
венг.: Valentyina Vlagyimirovna Tyereskova
Род дзейнасці касманаўтка, палітык, ваенны, інжынерка, лётчыца, выкладчыца ўніверсітэта, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, афіцэр
Дата нараджэння 6 сакавіка 1937(1937-03-06)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Андрыян Рыгоравіч Нікалаеў і Yuliy Shaposhnikov[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Прыналежнасць Расія
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянці́на Уладзі́міраўна Церашко́ва (руск.: Валенти́на Влади́мировна Терешко́ва; нар. 6 сакавіка 1937, вёска Масленнікава, Тутаеўскі раён, Яраслаўская вобласць) — савецкі касманаўт, першая жанчына ў космасе. Сярод некалькіх соцен кандыдатаў была абраная пілотам касмічнага карабля Усход-5, які падняў яе ў космас 16 чэрвеня 1963 года.

Валянціна Церашкова нарадзілася ў вёсцы Вялікае Масленнікава Яраслаўскай вобласці ў сялянскай сям’і выхадцаў з Беларусі (бацька — з-пад Магілёва, маці — з вёскі Ерамееўшчына Дубровенскага раёна). Як расказвала сама Валянціна Уладзіміраўна, у дзяцінстве яна гаварыла са сваякамі па-беларуску[6].

Прафесійная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе яе імем названая вуліца ў Віцебску. З 1975 года Ганаровы грамадзянін горада Віцебска.

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе абрана дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі ад партыі «Адзіная Расія» па яраслаўскім рэгіянальным спісе. Церашкова разам з Аленай Мізулінай, Ірынай Яравой і Андрэем Скочам[7] уваходзіць у міжфракцыйную дэпутацкую групу па абароне хрысціянскіх каштоўнасцяў; у гэтай якасці яна падтрымлівала ўнясенне змен у Канстытуцыю Расіі, паводле якіх, «праваслаўе з’яўляецца асновай нацыянальнай і культурнай самабытнасці Расіі». Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па федэратыўным ладзе і пытаннях мясцовага самакіравання з 21 снежня 2011 года.