Харунжы вялікі літоўскі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вялікія харужыя літоўскія)
Харунжы (харужы) вялікі літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Спачатку меў назву земскага, потым вялікага. У сталай форме з'явіўся ў часы вялікага князя Аляксандра (канец XV стагоддзя). Паступова пасада стала толькі намінальнай.
Насіў харугву ВКЛ пры князю падчас найважнейшых ганаровых мерапрыемстваў — каранацыі, пахавання, узнагароджвання і гэтак далей. Адказваў за захаванне дзяржаўнага сцяга. Таксама вёў улік ваеннаабавязаных і мабілізацыю. Стаяў зазвычай справа ад вялікага князя. Адначасова іншых пасад не займаў.
Харунжымі вялікімі літоўскімі былі:
- Іван Львовіч Глінскі (1501; харужы земскі)
- Мікалай Юндзіловіч (1509—1511; харужы земскі)
- Добак Скіландовіч (1514—1522)
- Сымон Скіндэр (1523; харужы земскі)
- Войцех Нарбутовіч (1529—1540; харужы земскі)
- Мікалай Івашкавіч Трацьяк (1546; харужы земскі)
- Шчасны Герцык (1557—1563; харужы земскі)
- Богуш Міцута (1567—1592; харужы земскі)
- Андрэй Іванавіч Валовіч (10.5.1592 — 1610)
- Крыштаф Хадкевіч (1610 — 14.3.1623)
- Самуэль Пац (5.5.1623 — 8.1.1627; харужы земскі)
- Мікалай Сапега (22.1.1627 — 1638)
- Багуслаў Радзівіл (1638 — 28.4.1646; 11.4.1644 намінаваны крайчым, а харужым «па ім» Міхал Караль Радзівіл, але князь Багуслаў крайчыства не прыняў, таму намінацыя князя Міхала была адменена і пасля ён стаў крайчым)
- Крыштаф Пац (4.1646 — 1656)
- Жыгімонт Адам Слушка (16.8.1656 — 1674)
- Юзаф Багуслаў Слушка (1675—1683)
- Крыштаф Белазор (1683—1687)
- Рыгор Агінскі (22.4.1687 — 14.7.1698)
- Юзаф Чартарыйскі (14.7.1698 — 1.8.1750)
- Геранім Фларыян Радзівіл (25.8.1750 — 17.5.1760)
- Станіслаў Фердынанд Жавускі (30.5.1760 — 1782)
- Станіслаў Солтан (11.6.1782 — 24.12.1790)
- Тамаш Ваўжэцкі (3.1.1791 — 1791)
- Францішак Уладзіслаў Чарнецкі (15.11.1791 —)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.