Вярэйкаўскі сельсавет
Вярэйкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ваўкавыскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вярэйкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 781 |
Плошча | 138,94 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Вярэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вярэйкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзявяткаўскага сельсавета[1]. У 1967 годзе ў склад сельсавета з Роскага пассавета перададзена вёска Жынаўцы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета дыло 29 населеных пунктаў[3]. 25 верасня 2003 года ў склад Субацкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі)[4]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэплеўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Рэпля, вёскі Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Сугакі)[5]. 29 мая 2018 года скасаваны вёскі Зборы і Яцкова[6].
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы раёна. Плошча 13894,2 га. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок Вярэйкі знаходзіцца на адлегласці 23 км ад Ваўкавыска, 79 км ад Гродна, 17 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1553 чалавекі[7], з іх 64,7 % — беларусы, 30,8 % — палякі, 3,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1781 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 110. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2021. Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области
- ↑ Решение Волковысского районного Совета депутатов от 29 мая 2018 г. № 13 Об упразднении сельских населенных пунктов Волковысского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.