Дакудава 2
Вёска
Дакудава 2
| ||||||||||||||||||||||
Даку́дава 2[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 770 чал. (1995). Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Ліды.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Дакудава датуецца 1392, калі князь Карыбут Альгердавіч запатрабаваў у вялікага князя Вітаўта вярнуць яму Ліду. Каля паселішча адбылася бітва паміж іхнымі войскамі. Адпаведная вытрымка з Віленскай хронікі:
Князь Корбут Олгирдович начя в непослушонстве быти у великого князя Витовта. и начат збирати вои свои, и поиде противу. Князь же великий Витовт посла вои свои Василя Беренковича и Кгнивила противу ему, и ступишася вои на место на Недокудовь, и побежени быша вои князя Корбута, и почата бити, и побито их много. Сам же князь.. Корбут бежи в Новьгородок и ополчися, ту же бе и княгини его и дети. Князь же великий Витовт сбра вои и сам пойде к Новогродку и Новогродок озма и князя Корбута и княгиню его и дети е княцтво посла. |
Пад 1436 Дакудава згадваецца як вёска, уладанне Кучукоў. У пач. XVI ст. мясцінай валодалі Юшкі. Каля 1513 паводле тэстаменту Барбары Кішчанкі маёнтак Дакудава атрымаў яе муж, гарадзенскі староста Юрый Радзівіл «Геркулес». Каля 1533 тут збудавалі касцёл. У 1669 паселішча атрымала статус мястэчка. У XVII—XVIII стст. дзейнічаў кальвінскі збор. Станам на 1763 — 37 двароў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дакудава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Радзівілаў, пазней Вітгенштэйнаў. Станам на 1809 тут было 34 двары, дзейнічала грэка-каталіцкая царква. На 1886 — 28 двароў, царква, школа, карчма. У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка займалі нямецкія войскі, у 1919—1920 — бальшавікі, польскае войска.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дакудава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства.
У 1939 Дакудава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Лідскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 153 двары, на 1995 — 334.
У 2013 годзе Дакудаўскі сельсавет быў скасаваны, і Дакудава 2 увайшло ў склад Траццякоўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1886 — 316 чал. у мястэчку Дакудава і 119 чал. у фальварку Дакудава[3]; 1886 — 378 чал.; 1897 — 781 чал. у вёсцы Дакудава, у тым ліку несупынна пражывалі 771 чал. (375 муж. і 396 жан.) і 571 чал. у сяле Дакудава, у тым ліку несупынна пражывалі 543 чал. (261 муж. і 282 жан.)[4]
- XX стагоддзе: 1901 — 566 чал.; 1970 — 375 чал.; 1995 — 770 чал.[5].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Дакудаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бібліятэка, пошта.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнікі археалогіі: 2 паселішчы VI—VIII і XI—XII стст.
- Геадэзічная дуга Струвэ: пункт «Дакудава» (0,2 км на поўнач ад вёскі)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Dokudowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881.. — S. 94.
- ↑ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ↑ Валерый Шаблюк. Дакудава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 195.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — С. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0. (т. 6)
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Dokudowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881.. — S. 94.
- Лаўрэш Леанід. Прыходы ў Ганчарах і Дакудаве // Лідскі Летапісец. 2020. № 4(92). С. 44-71. // на pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дакудава 2