Джозеф Стрэт
Джозеф Стрэт | |
---|---|
англ.: Joseph Strutt | |
Род дзейнасці | філантроп |
Дата нараджэння | 1765[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 студзеня 1844[3][2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Падданства | Англія |
Бацька | Джэдыдай Стрэт |
Маці | Elizabeth Strutt[d][4][5] |
Жонка | Ізабела Арчыбальд |
Дзеці | Isabella Strutt[d] |
Альма-матар |
Джозеф Стрэт (англ.: Joseph Strutt; 1765—1844) — англійскі філантроп.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ранняе жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Джозеф быў наймалодшым сынам Джэдыдая Стрэта (па-англійску: Jedediah Strutt) з Дэрбі, які меў двух сыноў, Уільяма і Джорджа. Сям’я Стрэтаў моцна разбагацела ад продажу шоўка, бавоўны баваўняных тканін.
Джозеф быў хрышчоны 19 верасня 1765 года ва Унітарнай капліцы на Фраяр-Гейт у Дэрбі і першую сваю адукацыю атрымаў у школе Дэрбі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1793 ён ажаніўся з Ізабелай Арчыбальд у царкве св. Освальда. Ізабела памёрла ў 1801 годзе, пакінуўшы Джозефа з сынам і дзвюма дачкамі, Каралінай і Ізабелай. Караліна выйшла замуж за Эдуарда Хёрта (па-англійску: Edward Hurt), але памерла ў 1835 годзе. Ізабела выйшла замуж за Джона Говарда Галтана (па-англійску: John Howard Galton) і была маці Дугласа Стрэта Галтана (па-англійску: Douglas Strutt Galton).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Стрэт працаваў на карпарацыю Дэрбі з 28-гадовага ўзросту, служачы на розных пасадах ад главы муніцыпальных уладаў да мера Дэрбі. Свой другі тэрмін на гэтай пасадзе (лістапад 1835 — лістапад 1836) ён працаваў ужо ў адміністрацыйна рэфармаваным Дэрбі, будучы першым мерам горада пасля тэрытарыяльнай рэформы.
На працягу свайго жыцця ён быў гарачым прыхільнікам сацыяльных рэформ і прысвяціў большасць свайго часу службе гораду. Ён быў цвёрда перакананы, што для таго, каб атрымаць павагу з боку працоўнага класа, яны павинны валодаць тымі ж правамі і магчымасці цывілізаванага грамадства, якія мае вышэйшы клас. Стрэт таксама заснаваў у 1824 годзе Інстытут механікі.
Служыў лейтэнантам мясцовай міліцыі падчас Напалеонаўскіх войнаў, калі Англія цярпела пагрозу французскага ўварвання.
Стрэт адкрыў у сваім доме з прылеглым садам (Торнтры Гаўс на Сент-Пітэр Стрыт) мастацкую галерэю і музей для агладу прадстаўнікоў любой сацыяльнай групы і класа горада Дэрбі з метай выхоўваць агульную павагу да твораў выяўленчага мастацтва. Самі творы ўключалі ў сябе скульптуры як Уільяма Джона Кофэ, так і іншых скульптараў эпохі Антычнасці і Адраджэння. Таксама галерэя ўтрымлівала карціны знакамітых мастакоў эпохі Адраджэння.
Ягоная калекцыя дала простым грамадзянам магчымасць агледзець выдатныя творы выяўленчага мастацтва.
Ягоная калекцыя артэфактаў таксама ўтрымлівала арыгінальную егіпецкую мумію, якая, як мяркуецца, цяпер выстаўленая ў Цэнтральным музеі Дэрбі.
Сярод іншага, Стрэт быў главой Інстытута механікі, заснаванага ім у 1828 годзе. У 1839 годзе ў інстытуцкім лекцыйным холе была зладжаная выстаўка карцін з калекцыі Джозефа Стрэта. Шматлікія экспанаты гэтай калекцыі, як лічыцца, пазней размяркуюцца па гарадскіх галерэях Дэрбі[6].
Джозеф Стрэт прафінансаваў узвядзенне будынка для «Athenaeum Society», дзе павинна была размяшчацца мастацкая галерэя і музей, які прапаноўваў мастацкія калекцыі для шырокай публікі. Таксама ён аказаў матэрыяльную падтрымку Цэнтральнай бальніцы Дэрбішыра, якая была спраектавана і ўзведзена яго старэйшым братам Уільямам.
Больш за ўсё Стрэт вядомы сваім падарункам Арбарэтуму Дэрбі, які стаў першым паркам у Англіі для публічнага наведвання. Ён звярнуўся да Джона Клаўдзія Лоўдана па праект паркавана дызайна, які быў выкананы за £10,000 брытанскіх фунтаў.
Стрэт памёр 13 студзеня 1844 годзе ў сябе дома на Сент-Пітэр Стрыт. Некаторы час ён быў хворы і пакутваў ад вяртання хваробы, ад якой ужо ніколі не выздаравеў. Ён быў пахаваны разам са сваёй жонкай Ізабелай ва Унітарнай капліцы Фраяр-Гейт.
Зноскі
- ↑ Joseph Strutt // Lord Byron and his Times Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Prince Gabriel Carl Walter Bernadotte, Duke of Dalarna // The Peerage
- ↑ various authors Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. Lee — London: 1885.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Kindred Britain
- ↑ Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey’s Derby p.96. Breedon Books. pp. 157. ISBN 1-85983-379-9.