Джон Уайтхёрст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Уайтхёрст
англ.: John Whitehurst
Дата нараджэння 10 красавіка 1713(1713-04-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1788(1788-02-18)[1][2] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Элізабет Грэтан
Род дзейнасці гадзіншчык, геолаг, вынаходнік
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Уайхёрст (англ.: John Whitehurst; 10 красавіка 1713, Чэршыр, Англія — 18 лютага 1788, Лондан) — англійская гадзіншчык і навуковец, які зрабіў значны навуковы ўклад у геалогію. Быў уплывовым членам «Lunar Society» Бірмінгема.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уайхёрст нарадзіўся ў Конглентане ў сям’і Джона Уайхёрста-старэйшага[3]. Атрымаўшы нязначную адукацыю, ён пачынае вучыцца гадзіннікавай справе ў свайго бацькі, які ўхваляў стараннасць хлопчыка ў гэтым рамястве. У дваццаціаднагадовым узросце Уайхёрст наведаў Дублін, каб аглядзець дзіўнага механізму гадзіннік, пра які ён неаднаразова чуў. У 1772 ён вынайшаў «пульсуючы рухавік», водапад’ёмную прыладу, якая стала папярэднікам гідратараннай помпы[4].

Каля 1736 года Уайхёрст адкрыў уласны бізнес у Дэрбі, дзе неўзабаве набыў вялікую занятасць, вырабляючы складаныя дэталі для механізмаў. Акрамя іншых працаў, Уайхёрст-малодшы зрабіў гадзіннік для будынка муніцыпалітэта і ва ўдзячнасць за гэта 6 верасня 1737 года быў удастоены ганаровай пасады члена парламента ад гэтага горада. Таксама ён вырабляў тэрмометры, барометры і іншыя прылады, адначасова эксперыментуючы з гідратэхнічнымі механізмамі. У выпадку неабходнасці парады ў сферы механікі, пнеўматыкі ці гідраўлікі, з ім кансультаваліся амаль усе прадпрыемствы Дэрбішыра і навакольных графстваў.

У 1774 годзе Уайхёрст атрымаўся пасаду ў Лонданскім каралеўскім манетным двары. У 1775 без аніякага ўласнага хадайніцтва быў прызначаны на вышэйшую пасаду па рэкамендацыі герцага Ньюкастла[5]. Неўзабаве Уайхёрст пераехаў у Лондан, дзе астатак свайго жыцця займаўся навукай. Ягоны дом у Колт Кёрт на Фліт-стрыт (у мінулым належаў Джэймсу Фергусану) наведвалі многія іншыя выбітныя навукоўцы.

У 1778 г. Уайхёрст апублікаваў сваю тэорыю пра геалагічныя пласты ў працы «An Inquiry into the Original State and Formation of the Earth». Першапачатковай задумай кнігі, якая сфармавалася яшчэ падчас пражывання ў Дэрбі, з’яўлялася палягчэнне здабычы карысных мінералаў пад паверхняй Зямлі. Праз пастаянную даследчую працу здароўе навукоўца пачынае пагаршацца.

13 мая 1779 года Уайхёрст абраны сябрам Лонданскага каралеўскага таварыства і ў 1783 быў прызначаны даследчыкам вулканічных рэштак на поўначы Ірландыі. У 1784 годзе ён спраектаваў сістэму вентыляцыі для бальніцы Св. Томаса. У 1787 г. у Лондане апублікаваў кнігу «An Attempt towards obtaining invariable Measures of Length, Capacity, and Weight, from the Mensuration of Time».

9 студзеня 1745 году Уайхёрст ажаніўся з Элізабет Грэтан, дачкой Джорджа Грэтана. Пасля смерці Уайхёрста ў 1788 у яго доме на Фліт-стрыт, ён быў пахаваны побач з сваёй жонкай на могілках Св. Андрэя.

Некаторыя біёграфы сцвярджалі, што Уайхёрст быў прататыпам вобраза выкладчыка на карціне Джозэфа Райта «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы»[6].

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б John Whitehurst // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Much of this article’s content was adapted from the following source: «Whitehurst, John». Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885—1900.
  4. Гл. Whitehurst, John Account of a Machine for Raising Water, Executed at Oulton, in Cheshire, in 1772 // Philosophical Transactions (1683-1775). — 1775. — № 65. — С. 277–279.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2010. Праверана 9 чэрвеня 2011.
  6. Bygonederbyshire.co.uk Архівавана 3 жніўня 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Craven, Maxwell. John Whitehurst of Derby: Clockmaker and Scientist 1713-88. — Derbyshire: Ashbourne, 1996. — ISBN 0952327031.
  • Ford, Trevor D. John Whitehurst (1713–1788): Philosopher, Geologist, Horologist and Engineer // Geology Today. — 2002. — В. 3. — № 18. — С. 100–107.
  • Graciano, Andrew "The Book of Nature is Open to All Men": Geology, Mining and History in Joseph Wright’s Derbyshire Landscapes // The Huntington Library Quarterly. — 2005. — В. 4. — № 68. — С. 583–600. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012.
  • Graciano, Andrew. Visualising the Unseen, Imagining the Unknown, Perfecting the Natural: Art and Science in the 18th and 19th Centuries. — Cambridge Scholars Publishing, 2008. — ISBN 1847185428.
  • Hutton, C. The Works of John Whitehurst, F.R.S., with Memoirs of his Life and Writings. — London: W. Bent, 1792. — Table of contents

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]