Перайсці да зместу

Дзмітрый Леанідавіч Піневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Леанідавіч Піневіч
Файл:Дмитрий Пиневич.jpg
міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 2020 — 25 студзеня 2024
Папярэднік Уладзімір Сцяпанавіч Каранік
Пераемнік Аляксандр Валер’евіч Хаджаеў
намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
2011 — 2020

Нараджэнне 17 кастрычніка 1967(1967-10-17) (57 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Дзмітрый Леанідавіч Піневіч (нар. 17 кастрычніка 1967, в. Ілья, Вілейскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне арганізацыі аховы здароўя[1], дзяржаўны дзеяч. Міністр аховы здароўя Беларусі (2020—2024).

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька — ураджэнец вёскі Расна Дрыбінскага раёна, прыехаў у Іллю пагасціць да брата, уладкаваўся на працу ў Ільінскі аграрны каледж, дзе выкладаў тэхнічныя дысцыпліны, адзін час быў дырэктарам навучальнай установы. Маці — Ганна Іванаўна, нарадзілася ў Лідскім раёне, скончыла Мінскі лінгвістычны інстытут, трапіла па размеркаванні ў Ільінскі аграрны каледж выкладчыцай[2].

Пасля заканчэння школы з залатым медалём у 1984—1990 гадах навучаўся ў Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава[d] на факультэце лячэбнай справы[3], якую скончыў з чырвоным дыпломам і залатым медалём[2][4].

Па размеркаванні ў 1990—1992 гадах працаваў урачом медыцынскай службы в/ч 78530 у горадзе Вазнясенску Мікалаеўскай вобласці УССР[3].

Вярнуўся ў Беларусь, дзе на працягу дзесяці гадоў працаваў у розных паліклініках і бальніцах Мінска: у 1993—1994 гадах — урачом-хірургам 36-й гарадской паліклінікі, у 1994—1999 гадах — намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы для грамадзянскай абароны 5-й гарадской клінічнай бальніцы, у 1999—2002 гадах — галоўным урачом 6-й гарадской клінічнай бальніцы[3].

З 2002 года — на адміністрацыйных пасадах[2]. У студзені—чэрвені 2002 года быў начальнікам упраўлення кантролю органаў аховы здароўя, сацыяльнай абароны, спорту і турызму ўпраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[3].

У 2002—2011 гадах узначальваў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама[3].

У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзелавое адміністраванне»[3].

У 2011—2020 гадах — першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі. 24 жніўня 2020 года, пасля адстаўкі Уладзіміра Караніка, Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Піневіча выканаўцам абавязкаў міністра аховы здароўя Беларусі[5]. 27 лістапада 2020 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта «вялікі аванс у сувязі з кавідам»[6]. 25 студзеня 2024 года вызвалены ад пасады міністра.

З’яўляецца старшынёй медыцынскай і антыдопінгавай камісіі НАК Беларусі[3]. Аўтар публікацый на тэмы аховы здароўя, грамадскага здароўя[1].

  1. а б Пиневич, Дмитрий Леонидович (род. 1967) (руск.). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 28 чэрвеня 2020.
  2. а б в Зміцер Панкавец.. Хто такі Дзмітрый Піневіч, які стаў на месца Караніка? . Наша ніва (24 жніўня 2020). Праверана 28 чэрвеня 2020.
  3. а б в г д е ё ж Пиневич Дмитрий Леонидович (руск.)(недаступная спасылка). Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2020. Праверана 28 чэрвеня 2020.
  4. Татьяна Сивец. Дмитрий Пиневич: «Врач должен думать о будущем» (рус.) Редакция газеты. Дата обращения 12 октября 2020.
  5. Дзмітрый Піневіч будзе выконваць абавязкі міністра аховы здароўя Беларусі . Звязда (24 жніўня 2020). Праверана 28 чэрвеня 2020.
  6. «Вялікі аванс у сувязі з кавідам» — Лукашэнка назначыў Піневіча міністрам аховы здароўя . БелТА (27 лістапада 2020). Праверана 28 лістапада 2020.
  7. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 9 снежня 2015 г. № 1031 "Аб узнагароджанні Д. Л. Піневіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь" . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 снежня 2015). Праверана 28 чэрвеня 2020.(недаступная спасылка)
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2020 года № 474 «Аб узнагароджанні»