Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР
Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР — яўрэйскі тэатр, які існаваў у Мінску з 1926 па 1949 год. Адкрыўся 21 кастрычніка 1926 года спектаклем «На ланцугу пакуты» І. Перэца
Мастацкімі кіраўнікамі былі Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі (1926—1937), Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (1938-46). У розныя гады ў тэатры працавалі рэжысёры Леў Маркавіч Літвінаў, А. Айзенберг, народны артыст УССР Б. Норд, мастак Аляксандр Рыгоравіч Тышлер. У час Вялікай Айчыннай вайны тэатр працаваў у Новасібірску[1]. У сезоне 1946—1947 гадоў тэатр не меў уласнага памяшкання, трупа грала спектаклі на сцэне тэатра імя Янкі Купала па панядзелках і аўторках, у выхадныя дні. Тэатру быў прысвоены статус перасоўнага. Сярод лепшых пастановак — «Пігмаліён » Б. Шоу (1946, рэжысёр В. Галаўчынер). Аднак неўзабаве тэатр трапіў пад крытыку, яго абвінавачвалі ў адсутнасці ў рэпертуары актуальных сучасных твораў, у фармалізме і касмапалітызме. У красавіку 1949 года тэатр расфарміраваны.
Акцёры тэатра
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ «Их не предупредили, что нужно бежать». Как еврейский театр из Белоруссии приютили в Новосибирске // sibreal.org 28 ліпеня 2020
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.