Перайсці да зместу

Дзітвянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзітвянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Дзітва
Дата ўтварэння 24 красавіка 1978
Насельніцтва (2019) 1 713
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Дзітвя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак) Дзітва.

Утвораны 24 красавіка 1978 года з часткі Крупаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Банцавічы, Бельскія, Дайнава 1, Дайнава 2, Дамейкі, Дзітва, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі, Мальгі, Рапэйкі, Рылаўцы, Хрулі, Хутар Янцавічы, Янцавічы, Яўсеевічы) у складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР[1]. 21 лютага 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Крупаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: аграгарадок Крупава, вёскі Абрубы, Белевічы, Бенкевічы, Бярнуці, Верх-Крупава, Ворнішкі, Вялікія Рэксці, Жырмуны, Кербядзі, Козічы, Навіцкія 3, Наркуны, Пурсці, Чэрнікі і Шаўдзюкі)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 2042 чалавекі[3], з іх 55,9 % — палякі, 35,5 % — беларусы, 6,5 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1713 чалавек[5].

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.