Зябкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зябкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 32 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Зябкі
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 641
Зябкаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Зя́бкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Зябкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Асінаўскага і Міцькаўскага сельсаветаў[1]. 24 красавіка 1959 года ў склад Псуеўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Асінаўка, Гарані, Гразі, Дзіўнікі, Завулак Літоўскі, Завулак Рускі, Скрабатуны, Сшо, Церасполле, Хралы і Янова)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года пасля скасавання Пліскага раёна сельсавет увайшоў у склад Глыбоцкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Псуеўскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Баравое, Барыскавічы, Гарохаўе, Дворыца, Крывічы, Прошкава, Прудаўё, Юркава і хутары Азёркі, Вусце, Выгары, Дварэц, Купелі, Малы Бор, Падавуты, Старына, Старыца, Хвашчова, Цагельня і Шабаны), наўзамен у склад Псуеўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Бабуліна, Васькавічы, Запалле, Ляпейкі, Чашкі і хутары Баяры, Бондары, Гаравыя, Гваздова, Каменкі, Карчомнае, Лаза, Паўлаўшчына, Целяшы)[3]. 19 мая 1972 года ў склад Празароцкага сельсавета перададзены 26 населеных пунктаў (вёскі Ананічы, Багушэвічы, Барсукі, Замхава, Ласі, Лісіцы-I, Сахнавічы, Шчаўкуны і хутары Бабічы, Зароўе, Іосіфаўшчына, Курачына, Кучыншчына, Лапезы, Ластавікі, Лісіцы-II, Мазурава-I, Мазурава-II, Міцькі, Павіншчына, Пруднікава, Рамашкі-I, Рамашкі-II, Рослева, Станулева, Угрова)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 47 населеных пунктаў[5]. 27 верасня 2007 года скасаваны хутары Караткевічы і Пяскі[6], 28 сакавіка 2011 года — хутары Дужкі і Старыца[7].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 981 чалавек[8], з іх 88,6 % — беларусы, 8,0 % — палякі, 2,3 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года — 641 чалавек[10].

У 2021 годзе ў сельсавеце пражывала 688 чал.[11]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Да 2016 года працавала некалькі ўстаноў адукацыі.

Станам на 2021 год на тэрыторыі сельсавета працавалі: сельскагаспадарчы філіял «Прошкава», кар’ер «Баравое» ВРУП «Наваполацкжалезабетон», Прошкаўскае лясніцтва Глыбоцкага вопытнага лясгаса, дзіцячы лагер «Ізумрудны» і дзве чыгуначныя станцыі (Зябкі і Баравое)[11].

Старшыні сельсавета[правіць | правіць зыходнік]

  • Ігар Іванавіч Ціманоўскі (2011 — цяперашні час)[11]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Глубокского районного Совета депутатов от 27 сентября 2007 г. № 36 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 29 ліпеня 2019.
  7. Решение Глубокского районного Совета депутатов от 28 марта 2011 г. № 55 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 5 жніўня 2016.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  11. а б в «Земляки»: Зябковский сельский совет / Подгот. А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. — 2021. — № 24 (10096). — 27 сакавіка. — С. 4—5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.