Перайсці да зместу

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега
англ.: University of California, San Diego
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of California, San Diego
Заснаваны 1960
Студэнты 42 875[1]
Краіна
Размяшчэнне Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША
Узнагароды
Сайт ucsd.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега (англ.: University of California, San Diego) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1960 годзе побач з раней існуючым інстытутам акіянаграфіі, Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега з'яўляецца самай паўднёвай з 10 ўстаноў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта і прапануе больш за 200 праграм вышэйшай адукацыі, у якіх навучаюцца 33 тысячы будучых бакалаўраў і амаль 10 тысяч магістраў. Універсітэт займае 881 га недалёка ад узбярэжжа Ціхага акіяна, а галоўны кампус размяшчаецца прыкладна на 466 га.

Універсітэт складаецца з 12 прафесійных школ, а таксама 8 студэнцкіх каледжаў-інтэрнатаў. Ва ўніверсітэце працуюць 19 даследчых падраздзяленняў, а таксама 8 даследчых падраздзяленняў Школы медыцыны, шэсць даследчых цэнтраў у Інстытуце акіянаграфіі і інш. Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега таксама цесна звязаны з некалькімі рэгіянальнымі даследчыцкімі цэнтрамі. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Нацыянальны навуковы фонд ЗША паставіў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега на 7-е месца сярод амерыканскіх універсітэтаў па выдатках на даследаванні і распрацоўкі ў 2021 годзе з 1,42 мільярда долараў.

Універсітэт уваходзіць у так званую Грамадскую Лігу плюшчу. Выкладчыкі, даследчыкі і выпускнікі Каліфарнійскага універсітэта ў Сан-Дыега атрымалі 27 Нобелеўскіх прэмій, а таксама 3 медалі Філдса, 8 нацыянальных медалёў навукі, 8 стыпендый Макартура і 3 Пулітцэраўскія прэміі. Акрамя таго, з цяперашніх выкладчыкаў 29 былі абраны ў Нацыянальную інжынерную акадэмію ЗША, 70 — у Нацыянальную акадэмію навук ЗША і 110 — у Амерыканскую акадэмію мастацтваў і навук.

  • Інстытут акіянаграфіі
  • Школа медыцыны
  • Медыцынскі цэнтр
  • Школа інжынерыі
  • Школа менеджменту
  • Школа міжнародных адносін і ціхаакіянскіх даследаванняў
  • Суперкамп'ютарны цэнтр
  • Цэнтр амерыкана-мексіканскіх даследаванняў
  • Інстытут глабальных канфліктаў і супрацоўніцтва
  • Інстытут Амерык
  • Школа фармацыі і фармацэўтычных навук
  • Каліфарнійскі інстытут тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій
  • Цэнтр даследаванняў у галіне вылічальнай тэхнікі і мастацтваў
  • Міждысцыплінарны цэнтр мастацтвазнаўства, архітэктуры і археалогіі
  1. About Students Праверана 8 кастрычніка 2022.
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 25 чэрвеня 2020.
  3. Gateway to Research Праверана 8 кастрычніка 2022.