Карачаўскі раён
Карачаўскі раён | |
---|---|
Карачевский район | |
Краіна | Расія |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Карачаў |
Дата ўтварэння | 1929 |
Насельніцтва | 36 900 |
Плошча | 1 350 км² |
Часавы пояс | UTC+3 |
Тэлефонны код | +7 48335 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карачаўскі раён (руск.: Карачевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Карачаў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна — 1350 км². Асноўная рака — Снежаць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Карачаўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 36,9 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 20 тыс. Усяго налічваецца 151 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 7 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
- Бошынскае сельскае паселішча
- Вельямінаўскае сельскае паселішча
- Верхапольскае сельскае паселішча
- Дронаўскае сельскае паселішча
- Мылінскае сельскае паселішча
- Пясочанскае сельскае паселішча
- Рэвенскае сельскае паселішча
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзіць чыгунка Бранск — Арол, а таксама аўтадарога А141 Арол — Смаленск — Рудня.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- У сяле Беражок знаходзіцца Уваскрасенская царква (XVII—XVIII стст.) колішняй Ціханавай пустыні, скасаванай у 1764 годзе (у 2004 годзе манастыр адноўлены).
- За 7 км на паўночны ўсход ад Карачава знаходзіца сяло Одрына, дзе захаваліся асобныя пабудовы старадаўняга Одрына-Мікалаеўскага мужчынскага манастыра. У наш час тут знаходзіцца жаночы манастыр; узводзяцца новыя пабудовы.
- Храм Казанскай Божай Маці ў сяле Юрасава, пабудаваны ў 1773 годзе (дзейнічае).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карачаўскі раён