Конрад I Мазавецкі
Конрад I Мазавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Konrad I Mazowiecki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір II[d] | ||||||
Пераемнік | Баляслаў I Мазавецкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1187[1][2] ці 1187 |
||||||
Смерць |
31 жніўня 1247 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Казімір II[d] | ||||||
Маці | Алена Зноемская[d] | ||||||
Жонка | Агаф’я Святаслаўна[d][3] | ||||||
Дзеці | Баляслаў I Мазавецкі[4], Казімір I Куяўскі[d], Земавіт I Мазавецкі, Юдыта Мазавецкая[d][4], Eudoxia of Masovia[d][4] і Dubrawka of Masovia[d] | ||||||
Дзейнасць | знаць[5] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Конрад I Мазавецкі (польск.: Konrad I Mazowiecki; 1187 — 31 жніўня 1247) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробленасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Чацвёрты і малодшы сын Казіміра II Справядлівага і чэшскай князёўны Алены Знаемскай (у старой гістарыяграфіі яе лічылі рускай князёўнай Аленай Усеваладаўнай), малодшы брат Лешака Белага.
Князь Куявіі ў 1202—1247 гг., князь Серадза, князь Кракаўскі ў 1229—1232, 1241—1243 гг. Заснавальнік незалежнага Мазавецкага княства ў складзе Польшчы. Правіў у ім у 1207—1247 гг.
Цесна супрацоўнічаў з Тэўтонскім ордэнам, у 1226 г. аддаў яму ў валоданне Хэлмінскую зямлю Польшчы. У 1237—1238 гг. пацярпеў паражэнне разам з крыжакамі пад Дарагічынам ад галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча. 10 ліпеня 1241 г., скарыстаўшыся згубай вялікага князя Генрыха II Набожнага падчас нашэсця хана Батыя, заняў Кракаў, стаўшы кракаўскім князем (1241—1243). Аднак пасля бітвы 23 мая 1243 г. пад Сухадолам, у якой ён пацярпеў паражэнне ад малапольскага князя Баляслава V Сарамлівага, быў вымушаны пакінуць Кракаў і вярнуцца ў Мазовію.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Konrad (Konrad I.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ I., Masowien, Herzog Konrad // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2023.