Перайсці да зместу

Ківэрці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ківэрці
укр.: Ківерці
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Чыгуначны вакзал
Чыгуначны вакзал
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 8,48 км²
Вышыня цэнтра
194 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
14000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3365
Паштовы індэкс
45200
КААТУУ
0721810100
Афіцыйны сайт
Ківэрці на карце Украіны ±
Ківэрці (Украіна)
Ківэрці
Ківэрці (Валынская вобласць)
Ківэрці

Ківерцы ці Ківэрці[1] (укр.: Ківерці) — горад раённага значэння ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Ківэрціўскага раёна, буйны чыгуначны вузел.

Па адной з версій, назву «Ківерцы» гісторыкі звязваюць з назвай старажытнага племені ціверцаў, якое жыло на берагах ракі Днестр і ў вусце Дуная. У канцы XI ст. — пачатку XII ст. пад націскам качавых плямёнаў ціверцы адышлі на поўнач. Невялікімі групамі рассяліліся яны і па тэрыторыі Валыні. З часам назва перайначылася на «Ківерцы» і ў такім выглядзе замацавалася за месцам новага пражывання патомкаў прадстаўнікоў гэтага старажытнага племені.

У 1870—1873 г. паміж Роўна і Ковелем была пракладзена чыгунка, а за 7 км ад вёскі Ківерцы (цяпер Прылуцкае) была ўзведзена станцыя з аднайменнай назвай. У 1890 г. ваеннае ведамства Расійскай імперыі праклала праз Ківерцы шлях на Луцк, Львоў. Паселішча стала важным чыгуначным вузлом.

У пачатку 1946 г. у Ківерцах пачалі сяліцца дэпартаваныя ўкраінскія сем’і з Холмшчыны (гл. Аперацыя «Вісла»).

Чыгуначная станцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Ківерцы — вузлавая участковая чыгуначная станцыя Ровенскай дырэкцыі Львоўскай чыгункі паміж станцыямі Алыка (21 км) і Рожышча (18 км). Размешчана ў цэнтры горада. Ад станцыі бярэ пачатак лінія Ківерцы — Сапіжанка — Львоў (Підзамчэ) даўжынёй 182 км. Станцыю адкрылі ў 1873 г. пры будаўніцтве чыгункі Кіеў — Ковель. Спачатку была прамежкавай, пасля адкрыцця ў 1890 чыгункі на Луцк ператварылася на вузлавую. Электрыфікавана ў складзе лініі Роўна — Ковель у 2001 г. Лінія на Луцк электрыфікавана ў 2003 г.

На станцыі спыняюцца прыгарадныя цягніка і цягнікі далёкага спалучэння. Прыгараднае спалучэнне ажыццяўляецца да станцый Ковель, Луцк, Роўна, Здалбуніў, Стаяніў, Сапіжанка і Львоў.

Цягнікі далёкага спалучэння ідуць у львоўскім напрамку (праз Луцк, Стаяніў), ковельскім, кіеўскім (праз Шапятоўку, Наваград-Валынскі, Корасцень, Малын), казяцінскім (праз Шапятоўку, Бярдзічаў, далей да Дняпра, Харкава, Запарожжа, Новааляксееўкі, Адэсы), а таксама да Хэлма.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Апанасюк Аляксандр Пятровіч — украінскі кампазітар, музыказнавец, педагог.
  • Бельская Вольга — польская актрыса тэатра і кіно.
  • Вярбіцкая Данута — польскі медык і палітычны дзеяч, пасол сейма.
  • Залускі Збігнеў — польскі пісьменнік, эсэіст і сцэнарыст.
  • Кобалеў Уладзімір Паўлавіч — украінскі вучоны-геафізік, доктар геалагічных навук, прафесар.
  • Кралюк Пётр Міхайлавіч — украінскі філосаф, пісьменнік, публіцыст.
  • Крываручка Юрый Іванавіч — украінскі архітэктар, былы галоўны архітэктар Львова.
  • Струцюк Іосіф Георгіевіч — украінскі пісьменнік-«шасцідзесятнік», заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны.

Зноскі