Перайсці да зместу

Луіс Густаву Дыяс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Луіс Густаву
Перад фіналам Кубка канфедэрацый 2013
Перад фіналам Кубка канфедэрацый 2013
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Луіс Густаву Дыяс
Нарадзіўся 23 ліпеня 1987(1987-07-23)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 187 см
Вага 84 кг
Пазіцыя паўабаронца, абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Сан-Паўлу
Нумар 16
Маладзёжныя клубы
Бразілія Карынтыянс Алагуану
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Бразілія Карынтыянс Алагуану 21 (2)
2006—2007   Бразілія КРБ 14 (1)
2007—2008   Германія Гофенгайм 27 (0)
2008—2011 Германія Гофенгайм 72 (2)
2011—2013 Германія Баварыя (Мюнхен) 64 (6)
2013—2017 Германія Вольфсбург 109 (7)
2017—2019 Францыя Алімпік (Марсель) 67 (7)
2019—2022 Турцыя Фенербахчэ 84 (5)
2022—2023 Саудаўская Аравія Аль-Наср 29 (5)
2024— Бразілія Сан-Паўлу
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2016 Бразілія Бразілія 41 (2)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лу́іс Густа́ву Ды́яс[заўв 1] або Луіс Густава (парт.: Luiz Gustavo Dias; нар. 23 ліпеня 1987, Піндаманьянгаба, Бразілія) — бразільскі футбаліст, апорны паўабаронца клуба «Сан-Паўлу». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2011—2016). Пачынаў сваю кар’еру як левы абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Луіс Густаву з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Карынтыянс Алагуану». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 21 матчы чэмпіянату. У тым жа годзе нядоўга на правах арэнды абараняў колеры клуба КРБ.

Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба нямецкага «Гофенгайма», у склад якога далучыўся на правах арэнды 31 жніўня 2007 года. 1 красавіка 2008 года падпісаў з клубам паўнавартасны кантракт да лета 2011 года. Усяго згуляў за гофенгаймскі клуб чатыры сезоны сваёй гульнявой кар’еры.

1 студзеня 2011 года далучыўся да складу «Баварыі», якая заплаціла за іграка больш за 15 млн еўра. 16 жніўня 2013 года, было паведамлена, што бразілец падпісаў кантракт з клубам «Вольфсбург» да 2018 года[3]. 29 красавіка 2017 года быў выдалены ў матчы з «Баварыяй», стаўшы з 8 выдаленнямі рэкардсменам па гэтым пазазчыку ў Бундэслізе.

У ліпені 2017 года стаў іграком марсельскага «Алімпіка»[4].

У верасні 2019 года перайшоў у турэцкі «Фенербахчэ», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[5]. У ліпені 2022 года стаў іграком саудаўскага «Аль-Насра», дзе выступаў да канца сезона 2022/23. У снежні 2023 года далучыўся да «Сан-Паўлу».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

10 жніўня 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі, якая скончылася паражэннем лацінаамерыканцаў з лікам 2:3. Луіс Густаву быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2014.

«Баварыя»

«Вольфсбург»:

Бразілія