Макс фон Лаўэ
Макс фон Лаўэ[8] (ням.: Max von Laue; 9 кастрычніка 1879, Кобленц, Германская імперыя — 24 красавіка 1960, Заходні Берлін) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1914) «за адкрыццё дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння школы ў 1898 годзе, фон Лаўэ служыў адзін год у войску па прызыву. Затым ён паступіў у Страсбургскі ўніверсітэт, дзе прыступіў да вывучэння матэматыкі, фізікі і хіміі. Неўзабаве ён перайшоў у Гётынгенскі ўніверсітэт. Пасля гэтага ён правёў адзін семестр у Мюнхенскім універсітэце і затым перайшоў вучыцца ў Берлін, пад кіраўніцтвам Макса Планка. У 1903 годзе ён абараніў дысертацыю па тэорыі інтэрферэнцыі на паралельных пласцінках і стаў у 1905 г. асістэнтам у Макса Планка. Пасля абароны другой дысертацыі ў 1906 г. ён заняўся тэорыяй адноснасці і пры дапамозе аптычных досведаў атрымаў у 1907 г. важныя эксперыментальныя пацверджанні рэлятывісцкага правіла складання хуткасцей. У 1909 г. ён атрымлівае ў Мюнхенскім універсітэце месца прыватдацэнта тэарэтычнай фізікі.
У 1910 г. ажаніўся з Магдаленай Дэген.
У 1912 г. фон Лаўэ пераходзіць у Цюрых. Там ён прадказаў дыфракцыю рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях, што было эксперыментальна пацверджана дзвюма яго студэнтамі — Фрыдрыхам і Кніпінгам. Такім чынам быў пацверджаны хвалевы характар рэнтгенаўскага выпраменьвання. Акрамя таго пры дапамозе гэтага метаду атрымалася высвятліць структуру многіх крышталёў. За гэтыя дасягненні фон Лаўэ атрымаў у 1914 г. Нобелеўскую прэмію па фізіцы.
Зноскі
- ↑ Max (von) Laue // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Max von Laue // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118570129 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 мая 2024.
- ↑ www.pas.va
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Напісанне прозвішча і імя Макс Фелікс Тэадор фон Лаўэ ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9., Мн.,1999, С.163.
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Кобленцы
- Памерлі 24 красавіка
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Заходнім Берліне
- Пахаваныя на Гётынгенскіх гарадскіх могілках
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Акадэміі навук ГДР
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены АН СССР
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
- Узнагароджаныя медалём Матэўчы
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Германіі