Максім Аляксандравіч Бардачоў
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Максім Аляксандравіч Бардачоў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
18 мая 1986[1] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Максім Бардачоў (нар. 18 мая 1986) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2021). Брат беларускага валейбаліста Аляксандра Бардачова.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец гродзенскага «Нёмана», з 2002 года гуляў за дубль, а ў 2004 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2006 годзе перайшоў у мінскі МТЗ-РІПА, дзе гуляў на працягу трох сезонаў. У складзе мінскага клуба стаў уладальнікам Кубка Беларусі і бронзавым прызёрам чэмпіянату.
У пачатку 2009 года перайшоў у склад чэмпіёна краіны — барысаўскага БАТЭ. У барысаўскім клубе хутка замацаваўся ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У складзе БАТЭ чатыры разы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і два Суперкубкі.
У жніўні 2013 года перайшоў на правах арэнды ў клуб «Том», дзе таксама стаў асноўным іграком. Па заканчэнні арэнды «Том» выкупіла правы на іграка, і ў студзені года 2014 Бардачоў падпісаў з клубам кантракт на 3,5 гады[2].
Па выніках сезона 2013/14 тамічы страцілі месца ў расійскай Прэм’ер-лізе. Максім застаўся гуляць за сібірскі клуб у ФНЛ, аднак правёў толькі 4 матчы, пасля чаго ў жніўні 2014 быў арандаваны «Растовам» да канца сезона 2014/15[3].
Па заканчэнні тэрміну арэнды ў чэрвені 2015 года вярнуўся ў «Том». Клуб меў намер прадаць Бардачова або аддаць у арэнду[4], аднак сезон 2015/16 абаронца пачаў у складзе томскага клуба[5]. Па выніках сезона дапамог «Тамі» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Арэнбургу»[6]. У складзе «Арэнбурга» звычайна заставаўся на лаўцы запасных, у Прэм’ер-лізе правёў толькі адзін матч. Па выніках сезона 2016/17 і «Том», і «Арэнбург» страцілі месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2017 года Бардачоў стаў свабодным агентам[7]. Неўзабаве прыбыў у стан салігорскага «Шахцёра» і падпісаў з ім кантракт[8]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У жніўні і верасні 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, у красавіку і маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна. У 2019 годзе толькі ў сакавіку з’явіўся на полі ў матчы Кубка Беларусі, а пасля ўвогуле не прыцягваўся да каманды і трэніраваўся асобна.
У лютым 2020 года далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», якое ў лютым узяло абаронцу ў арэнду[9]. Стаў трывалым іграком асновы жодзінскага клуба, дапамог яму выйграць першыя ў гісторыі бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату. У снежні 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[10], а ў студзені 2021 года падпісаў паўнавартаснае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[11].
У ліпені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[12]. У 2021—2022 гадах быў асноўным абаронцам барысаўчан.
У пачатку 2023 года трэніраваўся з БАТЭ, аднак з-за забароны Міністэрства спорту і турызму новы кантракт з клубам не быў падпісаны, і Бардачоў не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе. У ліпені 2023 года барысаўскі клуб абвясціў пра сыход абаронцы[13].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі 2009.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі неўзабаве пасля пераходу ў БАТЭ, 1 красавіка 2009 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Казахстана. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. Галоўны трэнер Бернд Штангэ спрабаваў выкарыстоўваць Бардачова ў якасці левага паўабаронцы, у гэтай якасці ён забіў 2 галы за зборную. Але пазней апусціўся на звыклую пазіцыю левага абаронцы.
Пасля 2017 года не выклікаўся ў зборную, зноў трапіў у каманду ў верасні 2020 года.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (4): 2009, 2010, 2011, 2012
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2021
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2008, 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2008, 2010, 2019
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2011, 2013, 2022
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2020
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (5): 2009, 2010, 2011, 2012, 2020
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Maksim Bordachev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Бордачев подписал контракт с «Томью» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by.
- ↑ "Ростов" официально объявил об аренде Бордачева (руск.). football.by (1 жніўня 2014). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Спортивный директор "Томи": "На уровне ФНЛ Бордачеву грозит регресс. По нему стоит вопрос продажи или аренды" (руск.). football.by (24 чэрвеня 2015). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ "Томь" заявила Нехайчика и Бордачева в ФНЛ (руск.). football.by (11 ліпеня 2015). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ «Томь» подтвердила переход Бордачева в «Оренбург» на правах аренды (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Нехайчик и Бордачев покинули "Оренбург", став свободными агентами (руск.). football.by (16 чэрвеня 2017). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании Бордачева (руск.). football.by (22 чэрвеня 2017). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ "Шахтер" отдал Бордачева в аренду "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (5 сакавіка 2020). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Бордачев, Яхшибоев и Вишняков покинули «Шахтер» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Бордачев продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявило о переходе Бордачева в БАТЭ (руск.). football.by (20 ліпеня 2021). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ БАТЭ объявил о расставании с Бордачёвым (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 30 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Партызан Мінск
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Том Томск
- Ігракі ФК Растоў
- Ігракі ФК Арэнбург
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ