Малы Трасцянец (могілкі)
Выгляд
Малы Трасцянец | |
---|---|
53°50′21″ пн. ш. 27°42′25″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Гістарычны раён | Малы Трасцянец |
Гісторыя | |
Дата закрыцця | 1990 |
Плошча | 1,8285 га |
Могілкі Малы Трасцянец — абмежавана дзеючыя (з 1990 года[1]) могілкі на тэрыторыі Мінска ў прыватным сектары недалёк ад вуліцы Сяліцкага паміж алеяй смерці Трасцянецкага мемарыяла і Ельніцкай вуліцай. Год заснавання невядомы, плошча: 1,8285 га, знаходзіцца пад наглядам адміністрацыі Чыжоўскіх могілак[2]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны недалёк ад могілак знаходзіўся нацысцкі лагер смерці[3]. Побач з могілкамі, але па-за межамі іх тэрыторыі знаходзіцца царква св. Міколы.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- 19 красавіка 2015 г. на тэрыторыі некропаля былі знойдзены 8 снарадаў часоў ВАВ і знішчаны сапёрамі на спецыяльным палігоне[4].
- Распаўсюджаныя прозвішчы: Корзун, Ляшкевіч і Дамашэвіч[5].
- Ёсць пахаванні пачатку ХХ ст. з эпітафіямі дарэвалюцыйным рускім правапісам[6].
- Ёсць як мінімум адна магіла з эпітафіяй на беларускай мове[7].
Зноскі
- ↑ Кладбища Минска Архівавана 17 кастрычніка 2015. // Груз 200
- ↑ Кладбище “Малый Тростенец” // Сайт Спецкамбіната КБА
- ↑ Кладбище «Малый Тростенец» Архівавана 28 студзеня 2016. // Ritorg.by
- ↑ Снаряды ВОВ нашли перед Радуницей на кладбище в Минске // Радио «Спутник»
- ↑ Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Схема могілак Архівавана 28 студзеня 2016.
- Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага (фотаграфіі могілак, 2021 г.)