Музычная культура эсперанта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Музычная культура эсперанта — песні, якія напісаны, запісаны і выкананы на эсперанта. Веданне мовы і музычны ўзровень эсперанта-артыстаў вельмі адрозніваюцца. Некаторыя з іх, не размаўляючы на мове, пяюць, вывучыўшы тэкст на памяць. Таксама магчыма сустрэць эсперанта ў папулярнай музыцы.

Вядомыя эсперанта-групы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя песні[правіць | правіць зыходнік]

  • Ĉu vi pretas?! — Dolchamar, якая стала першай афіцыйна запісанай хіп-хоп песняй на эсперанта.
  • La espero — традыцыйны гімн эсперанта-руху, у аснове якога ляжыць аднайменны верш Людвіга Заменгофа.
  • La bamba — перакладзеная на эсперанта мексіканская народная песня, папулярная сярод эсперантыстаў падчас моладзевых эсперанта-сустрэч. Падчас яе выканання танцуючыя, абняўшы за плечы суседзяў, ствараюць круг і шагаюць улева ці ўправа. У сярэдзіне круга таксама танчаць некалькі чалавек, і дзеля таго каб ім самім стаць у круг, неабходна тры разы пацалаваць выбранага чалавека з гэтага круга, пасля чаго яны мяняюцца месцамі. Танец нарадзіўся ў 1982 годзе падчас 38 Міжнароднага моладзевага кангрэса эсперанта. Папулярнасць песні стала прычынай яе зацвярджэння як афіцыйнага гімна TEJO у 1990 годзе. Але пазней гэтае рашэнне было анулявана.

Арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • EUROKKA (Esperanto-Universala-Rok-Organizo, Kolektiva Komunik-Asocio; Сусветная эсперанта-асацыяцыя рок-музыкі) — эсперантысцкая арганізацыя рок-музыкі.
  • Vinilkosmo — лэйбл эсперанта-музыкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Эсперанта-музыка[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]